Варка стыяла уперік дарогі. Нікому я ні зьбіраюся стыяць упярёк дарогі. Ніхто табе ні стаіць упогіірік дарогі i ні нада пустога выдумывыць. Пачын. Станавіцца уперак (упярок, упоперак) дарогі. Ніхай хто паспробыіць стынавіцца яму уперік дарогі, ніхай. Уздумыў быў стынавіцца упярёк дарогі, большы ня ўздумыіць. Можа й ні зьбіраўся стынавіцца упопірік дарогі, я ні знаю. Зак. Стаць уперак (упярок, упоперак) дарогі. Так i цыляіць, каб стаць каму уперік дарогі. Хто ім стаў упярёк дарогі, гываріць людзям нечыга. Мне Кірей стаў упопірік дарогі, яму дужа завідна усё було. Страляць варон, неадабр. Ратазейнічаць. Нечыга було варон стріляць ны такой вісычыне. Непаўн. Пастраляць варон. Другей раз i ні так можыш пыстріляць варон, як грохнісься вобзімлю. Працягл.-фінальн. Настраляць (дастраляць) варон. Ныстріляіць варон: конь жардзшу аткініць i пойдзіць пы грідах. Ага, дыстріляў варон, айдзе цялёнычык? Гл. В а р он шч ы т а ц ь. Страляць вачамі (вочкамі). Кідаць кароткія пагляды, гулліва какетнічаць. Сколька ёй, сімнаццыць ці ёсьць, a ўжо стріляіць вычамі па хлопцых, што ухадзі. Даўно стріляіць вочкымі, еткыя-то крысавіца. Непаўн. Пастраляць вачамі (вочкамі). Пыстріляла вычамі, пыстріляла i пышла. Ого як пыстрілялі вочкымі, ета ўмець нада. Аднакр. Стральнуць (стрэліць) вачамі (вочкамі). Як стряльнець вычамі, дык Шурка места сабе ні находзіць, аж рыстаець. Стряльнець вочкымі раз ды другей, яму што маслым па серцу. Ей каб толька було ны каго стреліць вочкымі. Узмацн. Настраляцца вачамі (вочкамі). Ныстріляліся вычамі ны бызарі, усё некыг.а выглідалі. Ці скора яны там ныстріляюцца вочкымі? Строіць ваздушныя замкі, кніжн. Фантазіраваць, мары выдаваць за рэальнасць. Нечыга строіць ваздушныя замкі, ня зьдзелыў ты цічога i ня зьдзелыіш. Зак. Пастроіць (выстраіць) ваздушныя замкі. Пастроіць ваздушныя замкі яго ўчыць ні нада, язык дужа гладка ходзіць. Як выстрыюць ваздушныя замкі, дык, кажыцца, ня жыць будзіш, а рускушувацца. Узмацн. Настроіць ваздушныя замкі. Толька слухый ды верь, ён табе ваздушныя замкі настроіць. Працягл.-фінальн. Дастроіць ваздушныя замкі. Дастроіш, хызяін, ваздушныя замкі, як дыжывесься, што хвост пыцягніш з двыра
Дадатковыя словы
выдўмывыць, ўздўмыіць
1 👁