Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Стаяць на сваём (сваім). Цвёрда трымацца ўласных поглядаў. Раз скызаў, то будзіць стыяць ны сваём, хуць у лоб стріляй. Цьвёрда стыялі ны сваім, нікога ня выдылі. Зак. Стаць на сваём (сваім). Стаў ны сваём i точка, ніхто яго i зь места ня зьдзьвініць. Так уступчывый, ну як станіць ны сваім, то ні пірікынаіш. Стаяць на сваём (сваім) пасту. Сумленна выконваць абавязкі. Крепка стаіць ны сваём пасту, ні пыткыпаісься. Ня трогый, відзіш, стыяць ны сваім пасту, у іх шахмах ня зьдзелыіш. Стаяць на сваіх нагах. Быць эканамічна незалежным. Hi нада богу гряшыць, твае стыяць ны сваіх ныгах. Дзеці стыяць ны сваіх ныгах, i ўсё горя с плеч звалілыся. Г л. С т а н а в і ц ц а на ног i. Стаяць (сядзець, вісець) над душою, неадабр. Неадчэпна надакучацъ. Каб ні стыяў нуд душою, скарей ба дзела пашло. Сядзіць нуд душою i сядзіць, i ня выгыніш жа. Вісець ужо так нуд душою, дык ну яго. Зак. Стаць (сесць, павіснуць) над душою. Як станіць нуд душою, няскора пойдзіць. Чаго ён тама сеў у чылавека нуд душою? Што ж було дзелыць, кылі павіс нуд душою i ўсё. Непаўн. Пастаяць (пасядзець, павісець) над душою. Будзіць толку, есьлі ты пыстаіш нуд душою, толька ныдыясі. А ніхай, маўчы ўжо хут ты, пысядзіць нуд душою i пойдзіць. Дужа многа памог, кылі пывісеў нуд душою. Абмеж. Прастаяць (прастояць, прасядзець, праседзець, правісець) над душою. Прішла i прыстыяла пуўдня нуд душою. Прастоіць нуд душою — во i ўся помышч яго будзіць. Цярьпеньня нада ймець праседзіць столька нуд душою. Прінёс ён пользы, кылі прывісеў у чылавека нуд душою. Узмацн. Настаяцца (насядзецца, наседзецца, навісецца) над душою. I нуд душою ныстыяліся ўволю, i ізыкамі нылыпыталіся сколька хацелі. Ці ты яшчэ ні нысядзеўся у іх нуд душою? То зайдзіць, то зыбягіць, то пукуріць прідзіць — сколька ён нывісеўся нуд душою! Законч. Адстаяць (адстояць, адсядзець, адседзець, адвісець) над душою. Ацстыяла нуд душою, ныдаела чылавеку. Столька ўремя ацстоіць нуд душою, — ета i ж жалезнымі нервымі ня выцірьпіш. Па-мойму, хваціць, ацьседзіла нуд душою. Атвіселі нуд душою, ну іх к чортывый гылаве. Працягл.-фінальн. Дастаяць (дастояць, дастаяцца, дастояцца, дасядзець, даседзець, дасядзецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пастў, устўпчывый
2 👁
 ◀  / 273  ▶