Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
рэчыцъ, пратэставаць, гарачыцца. Паспробый-ка адно слова ні пы яго скызаць, січас становіцца дыба. Ня дужа ета красіва пыднімацца дыба з-зы ўсякія ірунды. Зак. Стаць (падняцца) дыба. Чуць што ні так, зразу стануць дыба, айдзе ты згаворісься. Я к ім пы-харошыму, так i так, луччы було б уступіць, дык пыдняліся дыба. Г л. П а д н і м а ц ц а на дыбы. Станавіцца рабра (рабрака, рабраком), іран., рэдкаўж. Рэзка пярэчыць, не пагаджацца. ён проста зы прівычку ўзяў стынавіцца рібра. Чаго ты становісься рібрыка, яно ж усё ладна сказына. Дужа пычаў стынавіцца рібраком, ціряшчур дужа. Зак. Стаць рабра (рабрака, рабраком). Усё йшло ладна, дык жа Лыўрінёнку зыхацелыся стаць рібра. Яму дзела гаворюць, а ён ніізьвесна чаго стаў рібрыка. Яму як што ўспадзець у гылаву, станіць рібрыка i нізашто ні піряпреш. Нешта ж стаў рібраком, ні пы ныраву што-то. Станавіцца (уставаць, паднімацца, узнімацца) на ногі. 1. Ачунъваць, папраўляцца. Сколька ж табе ліжаць, нада стынавіцца на ногі. I Высілёнык устаець на ногі. Варкін мужык пыднімаіцца на ногі, a думылі, зь яго ўжо нічога ня будзіць. Зыбалець лёхка, a ўзьнімацца на ногі трудней. 2. Паляпшаць свой дабрабыт, рабіцца самастойным, незалежным. Ці думыіш ты калі стынавіцца на ногі, ці ўвесь век будзіш ны бацькывый шыі сядзець? Пыра, пыра ўстываць на ногі, сам думый, што на сьвеці жыць нада. Пасьледнія ўремя яны пыднімаюцца на ногі, хызяйства ладныя рызьвялі. Мне було трудна ўзьнімацца на ногі, помышчы ў мяне ні було. Зак. Стаць (устаць, падняцца, узняцца) на ногі. 1. Быў стаў на ногі, алі ж ні бярёгся i ўзноў зваліўся. У харошыга доктыра зы нядзелю устаніць на ногі. Дужа ліжаў, ніхто ня думыў, што падніміцца на ногі. Здароў — ні здароў, a ўзьняўся на ногі. 2. Міхалкіны сыны сталі на ногі, крепка абжыліся. Еткыя біда іх была пацьсекла, а зы два гады узноў усталі на ногі. На ногі пыдняліся, цяперя я за іх ні баюся, прыжывуць. Як жа було ўзьняцца на ногі: хутыр пустэй, рідабодзьдзя pacло, лугу ні було ніякыга. Параўн. П а д н і м а ць на н о г i. Станавіцца ў тупік. Губляцца, трапляць у безвыходное становішча. Мы ні раз, бувала, стынавіліся ў тупік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўмыіш
1 👁
 ◀  / 273  ▶