як ён пычынаў спрашывыць. Зак. Стаць у тупік. Усігда яны ныхадзілі выхыд, а тут сталі ў тупік, саўсім рысьціряліся. Гл. З а х а д з і ц ь у т у п і к. Старая песня. Даўно вядомае. Завёў старыю песьню, мы чулі етыя рызгаворы ні раз. У яго ўсігда пычынаіцца стырая песьня: усім хырашо, а яму плоха. Старый (бітый) воўк. Вопытны, бывали чалавек. Цімох — старый воўк, яго ня дужа чым падловіш. Ета старый воўк, ён прашоў агні i воды. Бітый воўк, а тута пупаўся: усё, што гываріў, аткызалі ёй. Старый i малый. Усе грамадой. Гужым дзьвінуліся старый i малый у лес, арехі c арешынымі зьнясуць. Сяньня старый i малый на полі, пагода луччы некуды. Старый (стрэляный) верабей. Вопытны, бывали чалавек. Гаўріла — старый вірябей,, усё ета ён луччы цябе знаіць у сто разоў. Ета стреліныя віряб'і, жызьні яны пыспыталі. Параўн. Старыга віріб'я ны мякіні ні прывядзеш. Стаць на пробку, гумар. Выпіць. Як станіць на пробку, тады ён добрый. Ці ні стаў ты i сяньня на пробку? Незак., адзінк. Станавіцца на пробку. Прівучыўся, патроху становіцца на пробку. Тады-сяды становіцца на пробку, уцягыіцца. Гл. Н а с т у п і ць на пробку. Стаяць адною нагою ў магіле (яме). Дажываць век. Адною нагою ў магілі стащь, a ўсё ны баб пыглідаіць. Ня жыціль c Саўкі, ён ужо адною нагою ў ямі стаіць. Зак. Стаць адною нагою ў магілу (яму). Есьлі стаў адною нагою ў магілу, то ўжо нічога ні нада. Як станіш адною нагою ў яму, тады пачуствыіш, як на сьвеці жыў. Стаяць тарою. Абараняць рашуча i непахісна. Зы сваіх яны стыяць тарою, ты пыспрабуй-ка што проця прыгываріць. Пачын. Станавіцца тарою. Зычапі толька Аўсеівых, січас усе становюцца тарою. Зак. Стаць тарою. Кучыю сталі тарою i апстоілі, ато ўжо таму було — ні знаў, што дзелыць. Стаяць груддзю. Абараняць рашуча i непахісна. Стыяў грудзьдзю зы Якыва, яны дужа бальшэя дружбакі. Пачын. Станавіцца груддзю. Чаго йта ты зы Сашку становісься грудзьдзю, ці ні адзьдзенчыць хочыш зы
Дадатковыя словы
вірябі, вірібя, грўдзьдзю, гўжым, зьнясўць, кўчыю, пачўствыіш
1 👁