Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
жыў, каб піріт табою стынавіліся ў струнку. Ці відзіш ты, як выцягыіцда ў струнку пірідзь зьвіньнявою. Зак. Стаць (выцягнуцца) у струнку. Яны цябе пріжмуць, дык ні хыця станіш у струнку. Выцігнуўся ў струнку піряць десьцім, ні знаіць, ны якой наге ступіць. Узмацн.-множн. Павыцягывацца ў струнку. Дужа ўжо зыбігаюць перід Стыхванывічу, як ён ідзець, дык пывыцягывыюцца ў струнку: «Здрастуйця, Стыхванывіч»,— а ён пысьміхаіцца, знаіць, к чаму «Здрастуйця». Станавіцца на горла (глотку). Груба, нахабна дабівацца. Ого, якей ныхальный, ён табе на горла становіцца, з зубоў ірьвець. Абоя на глотку становюцда, во чаго аддаю. Зак. Стаць на горла (глотку). Прісталі, прічапіліся: дай, дай, пряма на горла сталі, ну й аддаў. Другому гатовы на глотку стаць, а свайго ні на грош ня ўпусьцюць. Г л. Н а с т у п а ць на г орл а. Станавіцца на крывую дарожку. Рабіць несумленна, злачынна. Есьлі пашлі кынпаніі, выпіўкі, гарелычка — ета ясна, што становіцда ны крівую дарожку,— ніхай вун у кніжку глядзіць. Зак. Стаць на крывую дарожку. Зы дзіцёнкым змалку глядзі ды ў руках дзяржы, а як станіць ны крівую дарожку, тады позна i войкыдь, i вохкыдь. Станавіцца на пуць ісцінный, жарт. Рабіцца сталым, разумным. Цяперя ты c Паўлікым астарожна, ён ужо становіцца на пудь ісьцінный. Зак. Стаць на пуць ісцінный. Дажджэсься, станіць ета аторва на пуць ісьцінный, кылі хочыш i ны два пуці станіць: i тут нап'ецца, i там будзіць цмыгыць. Параўн. Н а с т а ў л я ць на п у ць i c ц i н н ы й. Станавіцца на сваё места. Займаць становішча ў адпаведнасці з магчымасцямі. Коля ня с тых, што быстра становюцда ны сваё места, такея ня дужа сваё места знаюць. Зак. Стаць на сваё места. Трошку былі пычалі зыдывацца — як жа, ета мы, а тады сталі ны сваё места. Станавіцца на якар, жарт. Асталёўвацца на жыхарства. Нада стынавіцца ны якырь, хваціць цігацца па сьвету як бяздольніку. Зак. Стаць на якар. Няўжэлі ета Максімыў сын стаў ны якырь, ну ні ждала я, ні ждала. А наш Якыў стаў ны якырь. Станавіцца (паднімацца) дыба, рэдкаўж. Рашуча пя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўдзіць, напецца, пріжмўць, стрўнку, ўпўсьцюць
3 👁
 ◀  / 273  ▶