Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
калені. Папробывылі былі стынавіць ны калені Сьціпана, ды не, ня ймуць. Зак. Паставіць на калені. Мала яны кашы елі, каб пыставіць мяне ны калені. Наш народ ніхто ні пыставіць ны калені. Ставіць (станавіць) на карту. Рызыкаваць. Ці стоіць тута ставіць ны карту, нічога ў цябе ня выпаліць. Глядзі, ты дужа многа становіш ны карту, каб ні жалеў посьлі. Зак. Паставіць на карту. Я ні такей,— я кылі дзелыць што, усё пыстаўлю ны карту, палучыцца — дык палучыцца, а не — дык не. Ставіць (станавіць) на крывую дарожку. Уцягваць у злачынную дзейнасць, прывучаць да несумленнага жыцця. Ты ж відзіш, што яго ставюць ны крівую дарожку, i нічога ні скажыш. Ужо саўсім былі стынавілі ны крівую дарожку, каб мы ні ўмішаліся, быў ба разым зь імі. Зак. Паставіць на крывую дарожку. Нешта ж другіх ны крівую дарожку ні пыставілі, чаго твой сынок пупаўся ім у рукі? Ставіць (станавіць) на [сваё] места. 1. Заклікаць да парадку. Я луччы чым хто умеў ставіць яго на места. Алёна часьценька стынавіла Кырпінка на места. Некыму було цябе ставіць ны сваё места. Дужа яны рызыйшліся, нада стынавіць ны сваё места. 2. Надавацъ яснасць, пэўнасць. Усё тута ставіць на места ня дужа проста було, усё запутына болыны некуды. Пріслалі новыга бугалціра, ён цяперь становіць усё на места. Дні чатырі рызьбіраліся, ставілі дзіла ны сваё места. Тут ніізьвесна зь якога кынца пычынаць стынавіць ны сваё места. Зак. Паставіць на [сваё] места. 1. Іван іх зразу пыставіў на места. Пыставіць ны сваё места я ўмею. 2. Хырашо, што ён паехыў, хуць пыставіў усё на места, рызьясьніў. Што вы пыставілі ны сваё места, яны біз вас ета зналі. Ставіць (станавіць) сябе на места (чыё). Супакойвацца; уяўляць сябе ў становішчы іншай асобы. Hi кіпящся, умей ставіць сябе на места. Стынавіць сябе на места Лявона я ні хачу, ну толька ж i апускацца як старцу нечыга. Зак. Паставіць сябе на места (чыё). Нада ўмець пыставіць сябе на места. Пыстаў сябе на места Сашкі, а тады i гыварі. Ставіць (станавіць) точкі (кропкі) над i, кніжн. Заканчваць, прымаць канчатковае рашэнне. Нада ж ста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запўтына, крівўю, палўчыцца
4 👁
 ◀  / 273  ▶