Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
дзюць. 2. Абіраць, патрабаваць вельмі высокай аплаты. Лясыгік быў ні лясьнік, a нячыстыя сіла нейкыя, сколька ён спускаў зь людзей сем шкур i ныжываўся. Вясною яны за горсьць шчаўлю спускаюць сем шкур. Зак. Спусціць сем шкур. 1. Каб зь іх ca ўсіх спусьціў сем шкур, ды яшчэ каб сольлю пысаліў, каб чуствывылі. Пятрок сем шкур з вас спусьціць, толька вы ні ўніміця сваё балыўства. 2. Гэрчык быў ішчэ тэй, умеў зь любога сем шкур спусьціць. У мяне за тэя палкі сем шкур спусьцілі. Спяшыць на віселіцу (вісельню, шыбеніцу), асудж., рэдкаўж. Паступаць безразважна, бяздумна, супрацьзаконна. Нечыга було сьпяшыць на ві'сіліцу, пагібілі сабе шукаць. Сьпяшыць, узноў сьпяшыць на вісільню. Дужа балынэй ахотнік сьпяшыць скорінька на шыбініцу. Пачын. Паспяшыць на віселіцу (вісельню, шыбеніцу). Урадзіўся такей пріпадык, што ў любэй мамент пысьпяшыць на вісіліцу. Дужа быйстра на вісільню пысьпяшылі із-зы свае гырячкі. Пысьпяшыў на шыбініцу зь ніцярьпеньнім тваім, нысьмяшыў людзей. Гл. Л е з ць на в і с е л і ц у. Ссаджываць у лужу. Ставіць у непрыемнае становішча. Ты дужа ні зыдывайся, у лужу цябе ссаджывылі хто ні ляніўся, i ў піряплётых ты пубуваў вы ўсякіх. Зак. Ссадзіць у лужу. А што, ссадзілі ў лужу, ніпріятна стала, а як жа ты другіх любіў пыткалупывыць. Узмацн. Пассаджываць (пассадзіць) у лужу. Пыссаджывылі вас там у лужу, як глумакоў якіх. Сьпірва зьдзелыйця, а тады хваліціся, вас пассодзюць у лужу i будзіця вырынятымі глядзець. Гл. С а д з і ць у лужу. Ссаць (цягнуць, высасываць, выцягываць) сокі, радзей адз. Нажывацца за кошт іншых. Што ты ўсё сокі зь яе сьсеш, айдзе ж іна табе ўсяго ныбярецца. Доўга ссаў сок, пакуль прутуріла. Нашто ім свой хлеб, кылі сы старых можна цягнуць сокі. Сокі высасыюць сы стырікоў i яшчэ ні слова ні скажы ім. Як вам ня стыдна выцягывыць сокі ш чылавека, брысям еткім. Зак. Выссаць (выцягнуць) сокі. Выссылі сокі i паехылі: вы нам большы ні нада. Пакуля пасьледнія сокі ня выцігнулі, усё нуд душою віселі. Сок выцігнуць, а тады ты ім ні нада будзіш. Непаўн. Пассаць сокі. Ты пыссаў сокі ладна, хваціць сь цябе, зы работу бяріся. Узмацн. Павысасываць (павыссаць, павыцягываць, павыцягнуць) сокі. Сьпірва пывысасывылі сокі, а тады: ты нам ні нада,— во якея яны людзі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лўжу, пыткалўпывыць, чўствывылі
2 👁
 ◀  / 273  ▶