Лявон быў, яму сплош i рядым усё ўдывалыся. Пры вас ужо сплош i рядым гаворюць, якея вы мысьцярщы. Спускаць дух, жарт. Паміраць. Мікіпыр вун у твае гады жаніўся, а ты зьбіраісься дух спускаць, што йта ты, а? Зак. Спусціць дух. Ты яго многа ні кармі, ён скора спусьціць дух, дык ета ўсё ныпрасна. У змацп.-множн. Паспускаць (паспусціць) дух. Ці вы тут ні пуспускаіця дух ня еўшы? Глядзі, паспусьцюць дух, i будзіш атвічаць, што чарычку ні пыднісла. Спускаць з вока (вачэй), часта жарт. Пакідаць без нагляду. Тваю, брат, жонку апасна спускаць з вока. Вот відзіш, як спускаць з вачэй, біз ныгляду астыўляць. Зак. Спусціць з вока (вачэй). Спусьціш з вока i прыпала, іна тыкая карова, што так i глядзіць, каб шмыгнуць ат тубуна. Ага, спусьціў з вачэй, то бегый, ішчы, ні нада рызівоніць. Параўн. H e с п у с к а ць з вока. Спускаць з языка. Пераставаць абгаворваць. Думыла, троху забылі, a яны й ня думылі спускаць зь ізыка. Зак. Спусціць з языка. Кылі пупадуць, то ня скора спусьцюць зь ізыка, доўга будуць насіць. Параўн. H e с п у с к а ць з я з ык а, Спускаць мехам шкуру. Лупцаваць бязлітасна. Нада ні гладзіць, а спускаць мехым шкуру кажный дзень зь еткіх. Сколька ні спускай мехым шкуру, а есьлі ўрадзіўся такей, то трудна пірівысьпітаць. Зак. Спусціць мехам шкуру. Твой бацька есьлі дыбярецца, то спусьціць мехым шкуру. 3 вас даўно нада було мехым шкуру спусьціць, тады б вы пыспыкайнелі. Узмацн. Паспускаць (паспусціць) мехам шкуру. Усё ніяк ня выбіру ўремя дыбрацца, ато б я пуспускаў зь іх мехым шкуру. Пупаду яшчэ раз ны яблыных — пуспушчу мехым шкуру. Г л. Л у п i ц ь к о ж у. Спускаць на тармазах, кніжн. Вырашаць справу без шуму, з уступкамі. Яны знаюць, што пычань шумець — можыць далыны сыр-бор зыгарецца, паетыму i спускаюць ны тырмызах. Зак. Спусціць на тармазах. Другей ба ня выпутыўся, а тута спусьцілі ны тырмызах, усё ціха, спакойна. Спускаць сем шкур. 1. Лупцаваць бязлітасна, з лютасцю. Як успыхніць — сем шкур, глядзі, пычанець спускаць, а тэя балыўнікі як хадзілі пы гылывах, так i хо
Дадатковыя словы
дўмы, паспўсьцюць, пупадў, пупадўць, спўсьцюць, спўсьціць, спўсьціш, шмыгнўць
3 👁