У любога б сьліза сьлязу пашыбла, а ты дайжа пыдыйцщь ні субожыўся. Сляпіць вочы (каму), неадабр. Уводзіць у зман. Каму ж ты сьлепіш вочы, ці мы ні пынімаім, длі чаго ета гаворіцца i дзелыіцда. Узмацн. Пасляпіць вочы (каму). Такея вы ўжо бяспомышныя, ён адзін пысьляпіў вам вочы, нічога ды вас ні дайшло. Працягл.-фінальн. Насляпіць (дасляпідь) вочы (каму). Ну, многа нысьляпіў ім вочы, скора цябе рускусілі? Дасьлепіш вочы i тым, i етым, ты думыіш, што хітрей цябе нікога ў сьвеці німа. Смагу глытаць. Зайздросціць, бачачы задаволенасць іншага. Што ты смагу глытаіш, завідна глядзець ны Ивана, што ў яго жонка як пісыныя. Хвытаіць-хвытаіць, бярець-бярець, a тады ўжо дажнецца, сядзіць, сядзідь i смагу глытаідь. Непаўн. Смагу паглытаць. Што, пыглытаў смагу, як пышла з другім, ну й добря: ня ўмеў дзіржадь, дык у хвост глядзі. Смаленая скула (дуля), неадабр., рэдкаўж. Невядома што; нішто. Смаліныя скула твайму Мікіту нада. Ці ні зы смаліныю дулію ты пріхадзіў? Гл. P аб а я с к ула. Смертный час, узвыш. Смерцъ, апошнія хвіліны жыцця. Во i Лёнікыў сьмертный час прішоў. Даўно ўжо я жду свой сьмертный час. Смяшынка ў рот папала, пр., буд. Пра беспричинны смех. Во й другой раз табе сьмяшынка ў рот пупала. Яму сьмяшынка ў рот як пупадзець, няскора успакоіцца. Смяшыць курэй. Займацца пустой, недарэчнай справай. До ўжо сьмяшыць курей, ты німала чаго ізыком пірядзелыў, Зак. Насмяшыць (рассмяшыць) курэй. Нысьмяшылі вы курей, хто ета калі грібы с-паць сьнегу выкапывыў. Непаўн. Пасмяшыць курэй. Сходзюць, курей пасьмешуць, во што зь естыя хадні будзідь. Узмацн. Парассмяшыць курэй. Вы курей пырысьсьмяшылі праўдыю вашыю, вам жа ні на грош паверіць нілізя. Працяел.-фіналън. Дасмяшыць курэй.. Дасьмешыця курей лухтою етыю, i с саміх яшчэ ўсе станудь сьміяцца. Снаваць кроены. Заблытвацъ справу, звыч. знарок. У цябе ўсё прайшло гладка, а я як здыла дукументы, i пашлі снуваць кроены. Працягл.-фінальн. Наснаваць (даснаваць) кроены. Глядзі, мяршчый, нуснуеш кроены
2 👁