зы цябе тады распутывый. Дуснуець ён кросны, што ныпішу зыяву i пыдам. Сонная цяцера, абраж. Соня, аматар паспаць. Во айдзе сонныя цяцеря, ніяк ня высьпіцца, рыздряхцела як пухва. Кылі ўжо ны цябе сну таго хваціць, сонныя ты цяцеря. Сорак саракоў. Вельмі многа. Сорык сыракоў іх там сыбралыся, я дайжа ні знаю, сколька іх було. Спадаць з ліца. Мізарнець, блажэць. Што зь ёю такоя стала, пряма ны вычах спыдаіць зь ліца. Зак. Спасць з ліца. Дужа спаў зь ліца, саўсім ні пызнаць стала чылавека. Узмацн.-множн. Паспадаць (паспасць) з ліца. За лета пыспыдалі зь ліца, ну ета ім на пользу. Ня бойся ты, халера іх дужа ні бярець, калі пыспадуць зь ліца, яны сваё нагонюць. Спадаць з ног. Абяссільваць, знемагаць. Гадоў за восімдзісят було, тады пычыла спыдаць з ног. Зак. Спасць з ног. Пакуль цігаісься, нічога, а як спадзеш з ног, тады худа. Узмацн.-множн. Паспадаць (паспасць) з ног. Пыспыдаць з ног нядоўга, толька тады кычацца дужа дренна. Пыспадзём з ног, хто нас тады прігледзіць. Спадаць з цела. Худнець, слабець, мізарнець. Пыд вясну ён неік усігда спыдаіць сь цела. Зак. Спасць з цела. Проця прышлагодніга твыя сьвякрова пырядышна спала сь цела. Узмацн.-множн. Паспадаць (паспасць) з цела. Былі крепка пыспыдалі сь цела, а цяперя ўзноў разьеліся як сьлімяньнё. У іх жа ўсяго хвытаіць, аднаго птушыныга мылыка німа, а нешта дужа пыспалі сь цела. Спакон веку, адз., мн. 3 незапомных часоў. Спакон веку ў іхнім раду усе былі рыбыцяшчыя. Спакон вякоў па етых буграх вяліся лісіцы, толька пасьледнія гады ня відна. Спаць вечным сном, узеыш. Быць нябожчыкам. Сьпіць ён вечным сном, нічога яму большы ні нада, ні клапот ні забот ні знаіць. Зак. Заснуць вечным сном. Намучься, пакуль заснуў вечным сном, увесь пабітый быў, увесь пыранітый. Заснуў ты вешным сном, мыя кукылка, маё горічка, а я плачу — ні ныплачуся. Узмацн.-множн. Пазаснуць вечным сном. Пыдыбраліся мае тыварышкі, пасьці ўсе пызаснулі вечным сном
Дадатковыя словы
кўкылка, пыспадўць, пўхва, распўтывый
2 👁