Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
чаў, маё слова сьвята. Слоў на вецір ні кідаіць, выдзіўбыў віряю — будзь здароў. Зак. Слоў на ведер не кінуць. Трахімывы хлопцы слоў на вецір ня кінуць, дырма ні пыбішчаюць. Служыць абедню (службу, малебен), іран. Лаяць, бэсціць; лаяцца. Чуць прулупіла вочы i пышла служыць абедню. Цэлый дзень служыць службу, во язык дык язык. Вун паслухый, як твыя служыць малебін, ці ня трецьцій за дзень. Непаун. Паслужыць абедню (службу, малебен). Пуслужыць абедню — ета йна як заветычку, хуць пысярёд ночы гатова. Ніхай толька зыявіцца, узноў службу паслужыць. Нуслужыла малебін i пышла. Законч. Адслужыць абедню (службу, малебен). Ну, кажыцца, ацслужыла абедню, успакоілыся, можна i пы-чылавечыску гыварщь. Ей каб толька зачэпка ікая была, а службу ацслужыць іна ўмеіць,— як толька язык ні зыбаліць. Ты пакуль ні ацслужыш малебін, то i за стол ні сядзІш. Працягл.-фінальн. Наслужыць абедню (службу, малебен). Наслужыць абедню, што сыма пойдзіць прыздраўліныю. Нуслужыла службу, ня будзіць большы. Я б ішчэ ні так нуслужыла ёй малебін зь яе лаінкыю. Служыць парабкам (батраком), жарт., рэдкаўж. Стаяць прыгнуўшыся. Чаго ты кылы мяне служыш парыбкым? Вун лі плітня служыць бытраком: выглідаіць нешта. Служыць (чыйму) богу. Выступаць на баку пэунай асобы. Сколька цябе знаім, ты ўсігда служыў Цімкывыму богу, зу путуралу ў яго. Непаун. Паслужыць (чыйму) богу. Як паслужыш іхніму богу, станіш на ногі, яны цябе зьдзелыюць чылавекым. Узмацн. Наслужыцца (чыйму) богу. Пятрок нуслужыўся вашыму богу, чаго там дужа руссуждаць. Законч. Адслужыць (чыйму) богу. Гадоў дзесіць ацслужыла твайму богу, ну й хваціць, ніхай сыма сабою пыжывець. Працягл.-фінальн. Даслужыць (чыйму) богу. Даслужыш ты Гаўрілывыму богу, выйдзіш у людзі, i за людзі пупадзеш. Сляза слязу пашыбаець, цяп., np. Пра вельмі горкі плач у вялікім горы, роспачы. Сьліза сьлязу пышыбаіць, гледзічы ны яе стрыданьні. Мы стыялі, відзілі ўсё, у чужых саўсім сьліза сьлязу пышыбала. Зак. Сляза слязу пашыбець, буд., пр. Зірнеш, дык сьліза сьлязу пышыбець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ацслўжыш, даслўжыш, паслўжыш, сьлязў
2 👁
 ◀  / 273  ▶