Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Слова не выцягнуць. Быць вельмі маўклівым. Сколька дыбіваліся — скажы, слова ні маглі выцігнуць. Зь яго ўсігда слова ня выцігніш. Слова выцягнуць. Ты паспробый сь Цімоха слова выцігнуць хуць калі. Думыіш, слова выцігніш с такога муўчуна? Слова па слову. Пра павольную гутарку. Слова па слову рызгываріліся — а ніхай цябе, мы ж чуць ня ўмесьці расьлі. Ну а дальшы як, а тады што — выцягывылі зь яго слова па слову. Слова па слову цягні — нічога толкым ні рыскажыць, як мамыря нейкій. Слова свята. Пра цвёрдасць у абяцанні, пра безумоўнасць выканання. Есьлі я скызаў, то слова сьвята: к вечыру разводка будзіць. У яго ўсігда слова сьвята, дырма тріпацца ня любіць. Слова (словічка) не гавары. Пра катэгарычнае непрыняцце парад, заўваг, пярэчанняў. Скызалі: Колічка, нашто ж ты так дзелыіш,— дык на дыбы, слова ні гыварі. Ніхай твыряць, што хочуць, а ты слова ні гыварі. Словічка ні гыварі, нічога слухыць ня хочуць. Слова (словічка) не сказаць. Прамаўчаць. Я тама слова ні скызала, пыстыяла, пыстыяла i пышла нызад. ён што хочыць ніхай трепліцца, я словічка ні скажу. Якея ж крепкія нервы нада: яны пы-ўсякыму нясьлі, а ён словічка ні скызаў. Гл. Не п р а р а н і ць с лов а. Слова ў (да) слова. Даслоўна, дакладна. Што мы тута гыварілі, іна мне нызаўтріга слова ў слова піріказыіць. Адзін раз прычытаў i рыскызаў слова ў слова. Усё чыста слова да слова зыпымінаіць, во табе й адны дрыбы. Словы застралі ў горле, np.} буд. Пра немагчымасць гаварыць ад вялікага хвалявання, узрушанасці. Я нічагенічка ня мог там скызаць, у мяне словы зыстрялі ў горлі. Такую бяду увідзіш, дык словы зыстрянуць у горлі. Незак., рэдкаўж. Словы застраюць у горле. Нічога такога ні случылыся, a ў цябе ўжо i словы зыстряюць у горлі. Узмацн. Словы пазастравалі (пазастралі) ў горле. Тут вы дужа храбріціся, а там у вас i словы пызыстрялі ў горлі. Як скызалі, што вы едзіця нызад, у іх словы пызыстрівалі ў горлі. Слоў на вецер не кідаць. Выказвацца абдумана/ сур'ёзна, разважна. Я слоў на вецір ні кідаю, калі пыбіш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абдуманаі, сурёзна
3 👁
 ◀  / 273  ▶