Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
усё ўремя нешта хвытаіць зы бакі. Даскрыгыўся зубамі, стаў i добрым, i мяккім. Дыскрыгочыць зубамі, баню палучыдь, айдзе яго й скрыгытаньня дзеніцца. У Высіля яны палучуць ласку, дыскрыгочуцца зубамі. Слабая (слабкая) струна (струнка), гумар. Haŭболый уразлівы бок натуры чалавека, на які лёгка ўздзейнічаць. Ну хто ж ні знаіць тваю слабыю струну: табе дай пасэньдзіць i ўсё. Яны зразу абнаружылі яго слабыю струнку. Ніхай толька найдуць слабкыю струну, будуць зь яго вярёўкі віць. Во, во, мне даўно гыварілі пра іх слабкыю струнку. Слабкае места. Істотны недахоп. Мужык ба ён нічога, ну ёсьць слабкыя места ў яго. Нашчупылі слабкыя места, будуць цяперя тріпаць як тряпку, ня вырьвіцца нізашта. Слава богу. 1. Выражэнне радасці, задаволенасці, заспакаення. Клопыты зь мяне слава богу спалі, можна лёхка ўздыхнуць. Слава богу, усё хырашо абыйшлося. Думыла, ўжо i духу ня будзіць, не, слава богу пісьмо нясець пыштарька. 2. Нарэшце. Едуць слава богу, чуць дыждаліся етых іздакоў. Слава табе госпадзі, часта іран. ł. Выражэнне paдасці, задаволенасці, заспакаення. Слава табе госпыдзі, зыявіўся, як сонца зайшло. Слава табе госпыдзі, што ты ды прівізла іх, ато ў мяне рукі былі пустэя. Слава табе госпыдзі, аддыла ціріс паўгода. 2. Нарэшце. Слава табе госпыдзі, грімяць, ато бязь іх тут ні абыйшлося б. След на след не нахадзіць (не наступаць). Быць у вельмі непрыязных, варожых узаемаадносінах. Пымалу, пымалу, а заеліся, што сьлед на сьлед ні находзюць. Гадоў, знаць, дзесіць сьлед на сьлед ні нуступалі адна з другою. Сколька жывуць, дык у іх сьлед на сьлед ні нуступаіць. Слова добрага не стоіць. Быць нявартым ні да чаго. Здай ты тряпышніку ета сваё тряхольля, яно слова добрыга ня стоіць. Што толку, кылі ў яе ў хаці ды быў мушчына, ён слова добрыга ня стоіў. Слова на слова не памяняць (не размянядь). Быць вельмі лагодным, згаворлівым. Ныпрасна ты, кума, ныгыварііш ны яго, ён ні сь кім ні разу слова на слова ні пыміняў. Сколька іна тут жыла, слова на слова ні рызьміняла. 7G
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 273  ▶