спакоі, ня рьві ты маё серца. Пірістань радзі бога етыя дурікі, ежылі думыіш жыць як сім'янін. Радзімец (прыпадак) не бяраць (не хватаець), іран.; адз., мн.; цяп., пр. Пра нядрэннае становішча, умовы жыцця. Тваіх сватоў радзіміц ні бярець, яны жыць умеюць. Чаго там абіжацца дужа, іх радзімцы ні разу ні хвыталі. Сколька жыў пад Лешчынкыю, пріпадык ні браў, усяго ўсякыга у яго з горла лезла, а ён усё ўмеў прітваріцца, зыніхаіць. Ні плач дужа, пріпадкі цябе ні хвытаюць. Зак. Радзімец (прыпадак) не возьмець (не схваціць, не хваціць, не ўхваціць), буд., пр. Пыдзяржы, пыдзяржы, радзіміц ня возьміць. Вот відзіш, і радзіміц ні схваціў. Ету зьвяріцу радзіміц ні хваціць, іна дзесіць пудоў пывылакець. Ні ўзяў ба пріпадык, есьлі б і лі скыта пыстыяў. Пріпадык ні схваціць, калі прагоніш быразёнку бульбы, лыхыдан тэй пыдажджэць. Пріпадкі ні хвацілі, што памог. Радзіміц ні ўхваціць, кылі дзень с пряснушкымі піріб'іцёся. Ні ўхваціў ба пріпадык і бульбу дзень пырываць. Радзімец (прыпадак) сядзіць (у кім), асудж., часам адабр.; адз., мн.; цяп., пр. Пра надзвычайны спрыт. Ці ні радзіміц у ім сядзіць пысьпіваць усюдых. Радзіміц у іх сядзіць, у етых мальцых, вун куды дыбраліся. Знаць, радзімцы сідзяць у вас з вашыю жаднысьцю. Во ў кім радзімцы сядзелі — у Антону, чаго ён толька ні вытвыряў. Не, баба, у табе пряма пріпадык сядзіць, усё ты і нясеш, і вылакеш, і хвытаіш. Верна, пріпадкі ў ім сядзелі, што ён усюдых етык спруўляўся. Радзімец (прыпадак) хватаець, груб.; адз., мн.; цяп., пр. Пра крык, лаянку. Нечыга ж радзіміц хвытаў, нехта ні ўладзіў. Чаго іх радзімцы хвытаюць, рыскрічаліся як резыныя. Пріпадык хвытаіць увесь дзень, усё гыр, гыр, ні за тоя, дык зу другоя, попыду на іх німа. Параўн. Радзімец не бярэць. Радзіцца пад шчасліваю зоркаю (звяздою). Быць шчаслівым у жыцці. Ніхай сабе німудрушка, відна, радзіўся пыч шчасьлівыю зорькыю, яму увы ўсякім дзелі тыланіць. А ўсігда, мае кумычкі, так буваіць, хто родзіцца пыч шчасьлівыю зьвяздою, тэй у жызьні красуіцца. Радзіцца ў сарочкі (рубашкі). Мець шанцаванне. Ета нада було ў сарочкі радзіцца, каб выкруціцца зь еткія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁