Старонка 8
◀ / 273 ▶
піріпалкі. Такую вайну прайціць ніўрядзімым — нада ў сарочкі радзіцца. Рад не абходзіцца (без каго), цяп., пр. Пра назойлівасць, умешванне без патрэбы. Біз вас ряд нійдзе ні апходзіцца, усюдых вы ўлезіця раншы ўремя. Бісь цябе ні ў адным дзелі ряд ні апхадзіўся. Рад абходзіцца. Ня думыю, што ряд бяс тых гэрчыкыў апходзіцца. А разьві бісь Пітрыка ряд апхадзіўся калі-небудзь? Зак. Рад не абайшоўся, пр., буд. І ўчора бізь яго ряд ні абыйшоўся, зыявіўся: вот ён я. Я знаю, што бязь іх ряд ні абойдзіцца, яны ўсігда первыя ны такоя дзела. Рад абайшоўся. Вот відзіш, і бісь цябе ряд абыйшоўся. Ого, глядзі, біс Кузьмы тут ряд абойдзіцца, ён первый пріляціць. Рады няма, цяп., пр., буд. Пра немагчымасць знайсці выйсце. Я й так зь імі, і етык, а рады німа. Узноў рызбалелыся ныга, луманула — рады німа. Пы днаму яны нічога, дзеці як дзеці, а ўмесьці зь імі ж рады ні було. Січас табун ходзіць, а выб'юць выгын, рады ня будзіць, ня ўдзержыш. Параўн. Даваць рады. Разажваць і ў рот укласць (пакласць, улажыць, палажыць). Дэталёва і грунтоўна растлумачыць. Сам троху думый, ато ты хочыш, каб табе ўсё рызыжвалі і ў рот уклалі. Рызажві і ў рот пыкладзі, дык і тады ці рызьбярецца. Ну, кажыцца ж, рызыжвалі і ў рот улажылі, дык не ж, усё пірікруціў шывырыт-навывырыт, ці так сушчэп'я будзіць дзіржацца. Прівык ужо, каб яму рызыжвалі і ў рот пылажылі. Незак., адзінк. Жваць і ў рот класць (лажыць). Усё вам нада жваць і ў рот класьць, каб самім падумыць ды рызыбрацца, дык не. Жвіця яму і ў рот лажыця увы ўсякый мелычы, у самым пустом дзелі. Узмацн. Паразажваць і ў рот паўкладываць. Ці яшчэ і вам нада пырызыжваць і ў рот пыўкладывыць, ці вы самі ні пынімаіця, што к чаму. Разарэніе галавы. Вялікія клопаты. Ета ж мне рузуренія гылавы с пацьцёлкым: як яго збыць. Рузуренія гылавы ета крыша, нада брацца: дождж во пашоў — усё ў хаці атплавіла. Разбівацца ў блін (ляпёшку, доску). Прыкладаць вялікія намаганні. Анька усігда была тыкая, у доску, бувала, рызьбівалыся, а дыстывала кусок хлеба. Ахота мне дужа рызьбівацца ў ляпёшку, каб ім було хырашо. Не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 273 ▶