Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Габая скула, неадабр. Невядома што; нішто. Ніхай во ядуць, што пыстаўліна, рябыя скулы яны ждуць. Рябыя скулы ты ўжо, маліц, хочыш, большы нічога. Схадзіў, пулучыў рябыю скулу, ня дужа тама што ВЫХЫДЗІШ. Рабыя ачкі купляць (надзяваць), неадабр., рэдкаўж. Рабіцца бессаромным; рабіць бессаромна. Табе дык ба саўсім стыдна рябыя ачкі купляць. Нечыга рябыя ачкі ныдзіваць, табе зь людзямі кажный дзень сустрюкацца. Зак. Рабыя ачкі купіць (надзець). Ніхай усе будуць відзіць, як браў, усё дно рябыя ачкі купіць, аттоіцца. Ну ніхай ба ўжо якея небыты былі ні былі, а рябыя ачкі надзець я ні надзеў ба. Рабыя ачкі пазычаць, неадабр., рэдкаўж. Праяўляць бессаромнасць. Ну чаго ж ён пашоў, ізьвесна чаго — рябыя ачкі пызычаць пашоў. Зак. Рабыя ачкі пазычыць. Етый под'ізьдзінь i рябыя ачкі пазычыць ні пысьцісьняіцца, у яго на ўсё совісьці можыць хваціць. Рабыя вочы купляць, неадабр. Рабіцца бессаромным; рабіць бессаромна. Hi нада рябыя вочы купляць, як ты ў вочы чылавеку будзіш глядзець. Зак. Рабыя вочы купіць. Hi хвалі дужа, ато піріхваліш, твой сват даўно рябыя вочы купіў. Узмацн.-множн. Рабыя вочы пакупляць. Што ім хто, кылі рябыя вочы пукуплялі, саўсім ссыбачыліся. Рабыя вочы пазычаць, неадабр. Праяуляць бессаромнасць. Ці ні сыбраўся i ты рябыя вочы пызычаць, што табе ўсё дзяціныя нада. Зак. Рабыя вочы пазычыць. Як вецір чылавек, раз па совісьці зьдзелыіць, а другей раз i рябыя вочы пазычыць ні пысьцісьняіцца. Радзі бога. Калі ласка. Радзі бога, кінь ты мяне ў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

подізьдзінь
7 👁
 ◀  / 273  ▶