Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
абазначаемых імі прадметаў: Як аблупленага (ведаць); Як аб сценку гарохам; Як бычок на вяроўке; Як вокам змаргнуць; Як дзет пацяраўшы; Як з разца; Як мёду напіцца; Як на нітачке бажок; Як на мокрага цялёнка. Тыя ўстойлівыя звароты, у якіх параўнальныя адносіны маюць прамы сэнс: як баран (дурны), як снег (белы), як сажа (чорны), як воск (жоўты),— не ўключаны. Усе варыянты i адсылкі выдзелены графічна. Выдзяляецца графічна выбухное г: г. Захавана ранейшая сістэма памет з нязначнымі ўдакладненнямі. СПІС СКАРАЧЭННЯЎ Абмеж. — абмежавана; абраж. — абражальнае; адабр.— адабрэнне; адз.— адзіночны лік; адзінк.— адзінкава; аднакр.— аднакратнасць; ac.— асоба; асудж. — асуджальнае; буд.— будучы час; гл.— глядзіце; груб.— грубае; гумар.— гумарыстычнае; ж.— жаночы род; жарт.— жартоўнае; зак.— закончанае трыванне; законч.— закончанасць; запаз.— запазычанае; звыч.— звычайна; здзекл.— здзеклівае; зняважл.—зняважлівае; іран.— іранічнае; канц.— канцылярскае; кніжн — кніжиае; кніжн.-канц.— кніжна-канцылярскае; л.— лік; м.— мужчынскі род; мн.— множны лік; множн.— множнасць; н.— ніякі род; -н.— небудзь; наз.— назоўнікавае ўтварэнне; неадабр.— неадабральнае; незак.— незакончанае трыванне; нездав.— нездавальненне; непаўн.— непаўната дзеяння; параўн.— йараўнайце; пачын.— пачынальнасць; перан.— пераноснае значэнне; np.— прошлы час; прам.— прамое значэнне; працягл.— працягласць; npaцягл.-фінальн.— працягла-фінальнае значэнне; прыкр.— з прыкрасдю; прым.— прыметнік; прысл.— прыслоўе; пяшч.— пяшчотнасць; рапт.— раптоўнасць; рэдкаўж.— рэдкаўжывальнае; узвыш.— узвышанае; узмацн.— узмацняльнасць; узмацн.-множн.— узмацняльна-множнае; узмацн.-працягл.— узмацняльна-працяглае; урачыст.— урачыстае; уст.— устарэлае; цяп.— цяперашні час; ч.— час; часц.— часцей; шматкр.-няпоўн.— шматкратна-няпоўнае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

йае
11 👁
 ◀  / 273  ▶