Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
ты, i ў цябе б душа ўпала. Чаму душа ні ўпадзець, кылі так ляціць з рыгамі пряма ны цябе. Гл. Д у ш а а п а л а. Серца (душа) выпадаець. Пра клопаты, хваляванне. Ну, а чаго ж у цябе серца выпыдаіць, табе, кажыцца, яны ня дужа ў гылаве былі. Душа ў мяне выпыдаіць, як яны тама адны асталіся. Гл. Д у ш а в а р о ч а е ц ц а. Серца (душа) дрыжыць (трасецца, калоціцца), цяп., пр. Пра стан страху. 1ду, а ў самой серца дрыжыць: што як воўк із-зу куста прыгніць. Ці прізнывайся, ці не, а серца ў цябе тряслося. Ці калоціцца ў цябе серца, як ты ідзеш к сваёй Ганьні. Доўга посьлі таго душа дрыжэла, Віду толька ні пыдаець, душа ў яго як авеччый хвост трясецца. У нас душа цэлыю ноч кылацілыся. Пачын. Серца (душа) задрыжэла (затраслося, закалацілася), np., буд. Сыбака етый глядзіць, зубы во такея, ну, думыю, січас прыгніць, серца зыдрыжэла. Серца зытряслося, стаю, гляджу, што я адзін зь імі зьдзелыю. Устреціш Зьмітрыка, дык серца зыкалоціцца. Гляджу, яны пыд'іжджаюць вірьхамі, душа ў мяне зыдрыжэла. Ніхай душа троху зытрясецца, яму нада. Непаўн. Серца (душа) падрыжэла (патраслося, пакалацілася), пр., буд. Ну ніхай, табе пыляхчэіць, калі серца ў нас пыдрыжыць. Як ні храбріціся, а серца пытряслося. Серца ў вас крепка пыкылацілыся, хващ'ла страху. Ува ўсіх душа пытріслася німала. Ніхай i душа пыкалоціцца, ён усё роўна ні пыкаіцца. Узмацн. Серца (душа) перадрыжэла (ператраслоея, перакалацілася), пр., буд. Так у нас серца пірідрыжэла, думылі, што жывэя ні астанімся. Другей раз так пірікалоціцца серца, што ні знаю як. Душа ў цябе, канешня, пірідрыжэла, ну толька мулувата. Так у нас пірітріслася душа, што мы чуць-чуць у сябе прішлі. У яго душа пірікылацілыся, што й есьць ні ўзяў. Законч. Серца (душа) аддрыжэла (адтраслося, адкалацілася), пр., буд. У іх серца аддрыжэла, як яны толька выдзіржылі. Во аттряслося серца дык аттряслося, думыў, ня выбіруся. Каб у цябе душа аддрыжэла столька, сколька ў нас, ты б тады знаў. Ня дужа ў яго душа аттрясецца, ня тэй чылавек. Hi знаю, куды выйціць i ўсё, аткылацілыся душа. ГІрацяел.-фінальн. Серца (душа) надрыжэлася (натраслося, накалацілася), пр., буд. Серца ныдрыжэлыся, пакуля лупку ждаў. Я яго ні пужаў, кылі ў яго серца нытряслося. Пакуля немцы зь дзяреўні ня зьедуць, ныка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гляджў, лўпку, пыдіжджаюць, хващла
2 👁
 ◀  / 273  ▶