Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
лоціцца, бувала, серца кажный раз. Душа твыя нытріслася, толька нада, каб цябе сымаго натрёс ладна. Хуць душа ныкылацілыся, дык смашнінькыга папробывыў. Гл. Д ух д р ы ж ы ц ь; Серца- д р о г н у л а. Серца (душа, дух) заміраець, цяп., пр. Пра стан вялікага хвалявання ад раптоўных пачуццяу, уражанняў. У мяне аж тут серца зыміраіць, як яны ны такой вісычыне стыяць. Душа зыміраіць глядзець, ета ж нада так аччаінна прыгыць у ваду. У нас дух зыміраў, а ім худзь ба што. Зак. Серца (душа) замёрла (дух замёр), п р б у д. Ну, гляджу, січас лясьніцца, аж серца замёрла. Другей раз душа замрець, глядзеўшы на іх. ён пы сьцяне жых, жых, ува ўсіх дух замёр. Гл. Д у ш а мл е е ц ь. Серца (душа) кіпіць, цяп., пр. Пра раззлаванасць. ён відзін, кылі серца кіпіць. Увесь вечыр кіпела серца. Ходзіць i ня можыць успакоіцца, дужа кіпіць душа. Зак. Серца (душа) закіпела, пр., буд. Я зьдзіржаўся, ну серца ў мяне зыкіпела: ета ж нада такую трілюду перць. Ня жджы, пакуля серца зыкіпіць. Ны такую работу зыкіпела душа. Пачын. Серца (душа) закіпаець, цяп., пр. Есьлі серца зыкіпаіць, то пысядзі ціхінька i ня лезь. Hi раз душа яго зыкіпала, толька вы ня відзілі. Непаўн. Серца (душа) пакіпела, пр., буд. Ты яго ішчэ нарошня пыцсыкні, ніхай серца пыкіпіць. Душа пыкіпела, як Таньку увідзіў сь Сярьгеім. Законч. Серца (душа) адкіпела (перакіпела), пр., буд. Можна спрашывыць, серца ў яго ўжо аткіпела. Пакуля серца ні пірікіпіць, луччы ні пытыкайся. Ці аткіпела ў цябе душа? Душа ў яго посьлі ўчырашніга пірікіпела, нервы ўжо ў пырядку, можна тулкуваць. Працягл.-фінальн. Серца (душа) накіпелася, np., буд. Hy як жа ні ныкіпіцца серца, кылі дзелыюць усё як ні сваімі рукамі. Я чуствыю, што душа ў Кузьмы здорыва ныкіпелыся. Там душа ныкіпіцца, тады сюды пріходзіць — аж хляхочыць у ём усё. Серца (душа) кроўю абліваецца, цяп., np. Пра вялікі душэўны боль. Як пыглядзіш ны яго стрыданьні, серца кроўю абліваіцца. Ува ўсіх ба душа кроўю аблівалыся, хто б ня ўвідзіў еткыя горя. Зак. Серца (душа) кроўю аблілося, пр., буд. Я чужэй чылавек, а ў мяне тожа серца кроўю аблілося. Другей раз душа кроўю абальлецца, а нічога ні скажыш, пымаўчыш. Непаўн. Серца (душа) кроўю пааблівалася, пр., буд. У мяне за месіц серца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 273  ▶