Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
плувець, ета ня тоя, цэнна, што сваім гарбом прідбаіш. I рышчапыный віньцік нада сваім гарбом нажыць. Сваімі вачамі. Непасрэдна, візуальна. Мы ўсё ета сваімі вычамі відзілі. Пакуля сваімі вычамі ня ўвіджу, я вам ні на нохыць ні паверю. Сваімі славамі (словамі). Ba ўласнай перадачы. Ты ні сьпяшы, рыскажы сваімі слывамі, як ты пыняў. Я так ні сумею, як іна, я сваімі словымі пірідам. Сваім парадкам. Як звычайна. Такоя дзела пойдзіць сваім пырядкым, што тут доўга руссусолівыць. Нашто ж пычштарівыць, яно сваім пырядкым ныладзілыся. Сваіх не пазнаць. Атрымаць адчувальна. Пракоп лі цябе як паходзіць, ты сваіх ні пызнаіш, пріяччык. Дай, каб сваіх ні пызнаў, a ні дуріся, як зь дзіцёнкым. Другей раз пупаду тут, дык сваіх ні пызнаіця. Свая кроў. Ровны. Другей раз дывядзець — ні знаю, што зьдзелыла б, a тады падумыіш: свыя ж кроў. Як што ніхай ні гаворіць — ніхай сабе, помніць, што свыя кроў. Свая рука. Абаронца, заступнік. У яго свыя рука ў горыдзі была, крепка яго падзьдзержывылі. Свыя рука ныйшлася, вызвылілі, ато быў крепка ўліп. Светам варочаць. Мець вялікую ўладу i карыстацца ею неабмежавана. У тэя гады ён сьветым варочыў, быў тута галоўным рыспырядзіділім. Непаўн. Светам паварочаць. Яны пыварочылі сьветым, думылі, век іх уласьць будзіць, а во аселіся. Узмацн. Светам наварочаць. Ныварочылі сьветым уволю, пакуля сырваліся, рідавымі ходзюць. Законч. Светам атварочаць. Атварочыў сьветым, ціха сядзіць, а раншы нос драў во як. Працягл.-фінальн. Светам даварочаць. Ніхай пыўластвыідь, дыварочыіць сьветым, што абарьведца. Свет варочаецца, ц я п np. Пра надзвычайныя падзеі. Бувала, сьвет варочыідца, войны, ідудь адзін ны днаго, то там стріляюць, то там б'юць, страху хвытала. Многа мы піріжылі у жызьні, сьвет варочыўся ат усяго ўсякыга. Свет гарыць, цяп., np. Пра ініцыятыўнасць. Ета з BaлодзькІ сьвет гарідь, большы ні с кога, ён там зы Сажом i прыпыдаіць. Мы самі знаім, с каго сьвет гареў. Пачын. Свет загарэўся (узгарэўся, разгарэўся), np., буд. Зь іх сьвет зыгареўся, ніяк ні маглі ўспакоіцда. Зь яго ішчэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць
3 👁
 ◀  / 273  ▶