Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
я хуць вольна ўздыхнула, прасьвет стала відзіць у жызьні. Свае мазкі (свой вум, свой розум) укладаць (укладываць, устаўляць). Наводзіць на розум, дапамагаць зразумець. Свае мазкі уклыдаць нялёхка, ад дурука розуму трудна дабідца. Ай, табе свае мазкі ўкладывыць нада ны кажным шагу. Свае мазкі ўстыўляць я ім ня буду. Укладывый ты ім свой вум, тады яны жыць будуць. Што вы яму, свой вум устыўляіця ці што? Як жа я свой розум буду ўклыдаць яму? Нада свой розум устыўляць, ён ды сырыка гадоў будзіць у несмысьліх хадзіць. Зак. Свае мазкі (свой вум, свой розум) укласць (уставіць, улажыць). Табе ніхто свае мазкі ні ўкладзець, сам шывялі. Сколька ты ні гыварі, а свае мазкі ўкласьць цяжола. Сваіх мазкоў ня ўложыця i нечыга што думыць тут. Я б i хацеў табе свой вум укласьць, дык табе ж усё як гарохым ап сьценку. Укладзі яму свой вум, кылі ён як палка дроў. Свой вум яму ўстаўця, кылі хочыця. Уставіць свой розум нілізя. Свой розум у яго пустую гылаву ня ўложыш. Узмацн. Свае мазкі (свой вум, свой розум) паўкладаць (паўкладываць, паўстаўляць). Ну што, ты думыў, што свае мазкі ім пыўклыдаіш? Не ўжо, я ім пыўкладывыць свае мазкі ні бяруся. Свае мазкі ні пыўклыдаіця, якея радзіліся пустадомкі, такея i зьвякуюць. Хут ты сколька талкуй, дык сваіх мазкоў ні пыўстыўляіш. Каб ты меншы стырялыся свой вум ім пыўклыдаць, яны б скарей асьціпяніліся. Не, мыладыя, свой вум ніхто вам ні пыўкладыіць, зь ветрым на сьвеці ні прыжывіцё. Hi зьбірайся i ні зыгадывый, што наўчыш нечым, свой вум ні пыўстыўляіш. Каб жа я ўмеў свой розум ім пыўклыдаць. Ныпрасна стыряўся свой розум у пустэя голывы пыўкладывыць. Сколька ні дукуй, сколька ня ўчы, а свайго розуму ні пыўстыўляіш. Свае (сваёй) крыві. Родны. Ну ён жа яшчэ свае крыві, ну як жа так можна гываріць. Hi глядзіць, што сваёй крыві, пачом зря крыіць. Гл. С в а я кроў. Сваім вумом (розумам, галавою). Самастойна. Хвядос усё ныбываў сваім вумом, ты ні гыварі, чаго ня сьледыіць. На сьвеці нада жыць сваім розумым. Есьлі сымыстыяцільный, то будзіць жыць сваёю гылавою, таго пустадомка ні паслухыіць. Сваім гарбом. Уласнаю працай. Што само ў рукі прі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дукўй, зьвякўюць, паслўхыіць
2 👁
 ◀  / 273  ▶