Старонка 51
◀ / 273 ▶
жацца ўмеіць. Я ўжо віджу, што тут луччы сышчаплівый зубы і ні слова ні гыварі. Сышчыпляйця вы зубы ды йдзіця паціхіньку, нервы ня рьвіця. Ні раз мне пріхадзілыся сьціскаць зубы, жыўшы зь імі. Як пычынаіць шубуцець, іна жжымаіць зубы,— тады яму слова ні гыварі. Зак. Сашчаміць (сашчапіць, сціснуць, зжаць) зубы. Ну другога, кажыцца, ён ба там іх разьнёс, ато сышчаміў зубы і пашоў. Ай, сышчапі ты зубы, ня лезь ты ў ета пекла. Ну раз сьцісьніць зубы, другей раз, а большы ён цярьпець дуроў ня будзіць. Жжаў я зубы: ну вас к радзімцым, дзелыйця вы, што хочыця. Узмацн.-множн. Пасашчамліваць (пасашчаміць, пасашчапліваць, пасашчапіць, пасціскаць, пасціснуць, пазжымаць, пазжаць) зубы. Што ж яны пысышчамлівылі зубы, тут муўчаць нілізя. Выдзіржка крепкыя ў хлопцыў, што пасышчамілі зубы ды так прашлі. Ета ім було ні ды вас, ато б яны ні пысышчаплівылі зубы, далі б разгон. Я знаю, чаго яны пысышчапілі зубы. Луччы вы пысьціскайця зубы, нашто вам кылытня тая. Нялёхка ім було пасьціснуць зубы, у іх гордысьці многа. Пыжжымалі зубы, муўчалі, толька пыглідалі коса у тэй бок. Пыжжалі зубы і ац стыда, і адз злосьці, толька зьдзелыць нічога ні маглі. Сашчапліваць (сашчэпліваць, сашчапляць) рукі, узвыш. Паміраць. Сколька ні жыві, а рукі сышчаплівыць прідзіць уремя. І рукі буду сашчэплівыць, дык етыга ні забуду. Ці ня думыіш ты рукі сышчыпляць, мыя кумухна? Зак. Сашчапіць рукі. Саўсім німа сілы, скора сышчаплю рукі, доўга я ні прыцягну. Як рукі сашчэпіш, тады толька думыць пра ўсё пірістаніш. Узмацн. Пасашчапліваць (пасашчэпліваць, пасашчапляць, пасашчапіць) рукі. Пысышчаплівыць рукі пасьпеіця, нада і ны зямле троху пажыць. Мае падругі, што ў дзявоцтві гулялі разым, пысашчэплівылі рукі. Пысышчыпляім рукі і мы, сколька нам цягнуць. Пысашчэпім рукі і нічога нам ні нада будзіць. Вот-вот пысашчэпім рукі, нашы гады дужа бальшэя. Сашчапя (сашчапіўшы) рукі. Без нічога, без набытку. Буду валхвіць-валхвіць і пайду сышчыпя рукі. Як астанісься сышчапіўшы рукі, тады хуць кінь хуць клін. Свабодна (вольна) ўздыхнуць. Адчуць аблягчэнне. Сыма я ні знаю, калі я цяперя свабодна ўздыхну, зьвізалі рукі етыя дзеці, саўсім зьвізалі. Выбрыліся яны, дык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 273 ▶