схадзіліся, во ета свадзьба! У Зяціцы такея кірмашы бувалі, кажыцца, с усяго белыга сьвету молыдзіж схадзілыся. Ты пріцягніш сваіх друзей з усяго белыга сьвету. Параўн. З белага свету.
Са (с, з) усяго пляча. Моцна, з сілай. Сы ўсяго пліча як урежыць таму, ён і с капыльля далоў. С усяго пліча як пусьціць каток! З усяго пліча рызмахыіцца: ну, хто сьледуюшчый, пытхадзі.
Са скрыпам. З цяжкасцю, вельмі павольна, неахвотна. Так, са скріпым паслухыў, нешта яму дужа ні хацелыся. У Лаўріна са скріпым дзела пыдзьвігаіцца.
Са слоў. Па чыйму-н. выказванню. Што ж ён гаворіць са слоў, сам ён нічога ня відзіў. Хваліцца ня буду, сыма я нічога ня чула, пірідаю табе са слоў Максіма.
Саслужыць службу. Аказаць паслугу. Суслужыў мне Пракоп службу, ну яго. Мы ж яму пымыгалі, дык ніхай і ён саслужыць службу.
Са спакойнай совесцю (душою). Чэсна, сумленна. Мы паехылі сы спакойный совісьцю, чаго нам було трівожыцца. Я ета дзелыю сы спакойныю душою, я знаю, што так нада. Гл. З чыстай совесцю.
Са стараны. Без асабістай зацікаўленасці; не тутэйшы. Свайму ўсігда сваё баліць, ны такоя дзела нада глядзець сы стыраны. Сы стыраны прішоў, прістаў у зяці тут і акыпіруваўся. Ён сы стыраны браў сабе жонку, з-зу Дубровы неткуль прівёз.
С атрада. Ніколі, праз усё жыццё, ад самага нараджэння. С ытрыда ня чула, каб хто еткія трілюды нёс. С ытрыда быў акыяньнік і астаніцца ды кынца жызьні акыяньнікым.
С атроддзя, неадабр. Ад самага нараджэння. Ай, удаўся такей с атродзьдзя, ні пірявучыш і ні пірядзелыіш цяперя.
Са ўрэменем (урэмем). Пазней, пасля. Са ўремінім можа й абрузуміцца, а січас нейкій як жыць ні зьбіраіцца. Са ўремім і ў іх ныладзіцца ўсё.
Сашчамліваць (сашчапліваць, сашчапляць, сціскаць, зжымаць) зубы. Трымацца, мацавацца, праяўляць вытрымку. Есьлі што ні так, ён сышчамлііць зубы, ну дзір-
78 👁