ні адзін раз сьвет зыгаріцца. Там i було пра што тулку ваць — нескылька дошчычык абзоістых, ета із-за іх i ўзгареўся сьвет. Посьлі свадзьбы сьвет рызгареўся: нехта ні так пыглядзеў ны яе ўборы. Свет заграбаць, асудж. Браць, хапаць без меры i сумлення. Ета ні такей чылавек, што ўпусьціць што-небудзь, ён сьвет зыгрібаіць. Зак. Свет загрэсць. Яны гатовы сьвет загресьць, ніяк ні ныжадыюцца. Узмацн. Свет пазаграбаць (пазагрэсць). Дай толька волю, дупусьці — сьвет пызыгрябуць адж жаднысьці. Сьвет ба пызыгряблі i ні разу ня будуць сыты. Свет застаўляць (загараджываць). Рабіцца нечаканай перашкодай на жыццёвым шляху. Ніхай яны ціха едуць, ні нада ім сьвет зыстыўляць. Што ты гародзіш пустоя, як ета Аўсяёнык сьвет табе зыгыраджыіць. Зак. Свет заставіць (загарадзіць). Мы табе сьвет ні зыставілі, а што ты ня ўмеіш пы-чылавечыску жыць, хто ж табе вінуват. Рады будуць, кылі чылавеку сьвет зыставюць. Зыгырадзілі яму сьвет, нікуды ні паткнецца. Узмацн. Свет пазастаўляць (пазаставіць, пазасланяць, пазасланіць, пазагараджываць, пазагарадзіць). Па-мойму, ня тэя вам сьвет пызыстыўлялі, што вы думыіця. Ну як жа мы вам сьвет пызыставілі, скажыця. Чаго яны табе так сьвет пызыслынялі? Пызысланілі вам сьвет мазылыўцы, яны вам толька i на ўме стыяць. Пызыгыраджывылі дзяўчонкым сьвет, як радзімцы якея. Дужа мы ўжо вам сьвет пызыгырадзілі. Працягл.-фінальн. Свет назастаўляць (назасланяць, назагараджываць). Многа яны Івану сьвет нызыстыўлялі, ён сам із-зы гарелкі ці відзіць калі тэй сьвет. Нызыслыняіць сьвет, я яго нызыслыняю. Ты знаіш, як ты сьвет нызыгыраджыіш? — не, ты йшчэ етыга ні знаіш. Гл. З а с л а н і ць свет. Свет зачыніўся, np., буд. Пра неадольныя перашкоды. Ходзіць, усё дно як яму кругом сьвет зычыніўся. Ну ці табе сьвет зачыніцца на етым аторьві, ці табе людзей ня будзіць? Незак., рэдкаўж. Свет зачыняецца. Ны каплю якога ўбытку, а ёй ужо пычынаіць роіцца, што сьвет зычыняіцца. Свет зачыняць (закрываць). Рабіцца неадольнай перашкодай на жыццёвым шляху. Ніхай яны ні выдумывыюць, ніхто ім сьвет ні зычыняіць. Табе Стах пычаў зыкрываць сьвет. Зак. Свет зачыніць (закрьщь). Ці Іван
Дадатковыя словы
выдўмы, ўпўсьціць
6 👁