Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
мужам. Анюта січас саломінныя ўдыва, яе нейдзі езьдзіць, лёхкыга хлеба ішчыць. Жывець саломінныю удавою, аж ат людзей ніпріятна. Самае большае (бальшое). Не болыи чым; не пазней чым. Самыя большыя трі сотні ты возьміш i ўсё: пацьцёлык ня дужа пазорный. Самыя большыя пыдажджом ды заўтріга. Самыя бальшоя цірізь нядзелю будзіць тут. Самае крайняе. Не пазней чым. Я дыла яму срок, каб самыя крайнія посьлізаўтріга варочыўся. Ну ніхай ён пацерьпіць самыя крайнія чатырі дні, a посьлі што ж, аддываць нада. Самае што. Якраз. Самыя што во ўрімя пасьпеў, толька зьбіраліся за стол садзіцііа. Самыя што січас пыкашывыць. Самі з вусамі (c усамі). Пра наяўнасць здольнасцей, магчымасцей, не горшых, чым у іншых. Нечыга пулі зыліваць, мы самі з вусамі, рызьбярёмся. A яны самі c ycaмі, у тваіх пытказкых ні нуждаюцца. Самі ногі носяць, цяп., np. Пра лёгкасць, імклівасць у хадзе. Цябе, знаць, самі ногі носюдь, i старысьць табе ніпачом. Як мне було дваццыць, тады i мяне самі ногі насілі, a ў семдзісят патпорка нада. Параўн. H о г i нос я ц ь. Сам не свой, м., ж.; адз., мн. Пра расхваляванасць, узрушанасць. Такея піріжываніі, што цэлыю нядзелю хадзіў сам ня свой. C самыга раньня сыма ні свыя,— ну як жа, баіцца, каб ня кінуў. Мы зайшлі, а яны самі ні свае, сідзяць, ташнуюць: што зь естым мальцым будзіць цяперя. Сам па сабе, м., ж.; адз., мн. Самастойна; адасоблена. Ш шыснаццыці гадоў жывець сам пы сабе. Ня сь кім дужа ня хочыць кучыцца, усюдых сыма пы сабе. Яны caмі пы сабе, а я сыма сабе, німа ні сквілу, ні зводу. Самі пы сабе жывём, помышчы мы нічые ня просім. Сам сабе хазяін (гаспадзін, пан, галава, гаспадар). Пра незалежнасць, самастойнасць. Адзьдзяліўся, халупчыну ськідыў, ікая ня жызьня, дык сам сабе хызяін. Піліп — сам сабе гыспадзін, яму i чорт ні брат. Жывець, сам сабе пан, нікога прізнываць ня хочыць. Пры Івана
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кўчыцца, пўлі, ташнўюць, халўп
1 👁
 ◀  / 273  ▶