Я ні мяса, а я пранцыў ба яму пыднісла такому, пысадзіла б на хлеб i ваду — во што яму було б у мяне. Г л. С а д з і ц ц а на х л е б i ваду. Садзіць (саджаць) у лужу (калошу, калош). Ставіць у недарэчнае, смешнае становішча. Ужо ні сышчытаць дайжа, сколька цябе садзілі ў лужу. Каго там садзіць у калошу, не сь кім тама зьвязывыцца. Многа хто пробывыў садзіць яго у калош. Не, мой дыражэнькій, ні табе мяне сыджаць у лужу. Вот куды ні паткнецца ш чым, яго сыджаюць у калошу. Зак. Пасадзіць у лужу (калошу, калош). Тырас усё шчытаў сіксіліён, макдзіліён, фруктыліён, пакуля яго Зьмітрок ні пысадзіў у лужу. ён выскычыў, думыў, пыкажыць сябе, а яго тут i пысадзілі ў калошу. Увідзіш, як пасодзюць яго січас у калош. Працягл.-фінальн. Насадзіць (дасадзіць) у лужу (калошу, калош). Насодзіш ты ў лужу, сыджаньнік еткій. Ну хто ж ні знаіць, сколькіх ты нысадзіў у калошу. Нысадзілі ў калош, нысадзілі, вы хітрей усіх i большы ўсіх знаіця. Дысадзіў у лужу, маўчыць, сам сядзіць па шыю. Ты ўсіх дасодзіш у калошу, табе ета раз плюнуць. Г л. С а д з і ц ц а ў лужу. С аднаго маху. Адразу, за адзін приём. Во сіла ў чылавека нямерныя — с ыднаго маху самыю сукуватыю калоду рыссаджывыіць. С ыднаго маху семсот мынахыў. С азоў, кніжн. 3 самага пачатку. Ніхай ны каго хочыць ідзець, яму ўсюдых нада пычынаць с азоў. Етыя троху зналі тоя-сёя, а Паўлюк пычаў с азоў. Сала пашло па зашкур'ю, неадабр.; п р б у д. Пра сваволъства, балаўства, юрлівасць. Не, баба, німа с табою пуця, у цябе, знаць, сала пашло пы зашкурью. Есьлі сала пашло пы зашкурью, трудна тады ўняць. Пыдажджы, вот-вот сала пойдзіць пы зашкурью, ныгарюісься зь ім. Незак., адзінк. Сала ідзець па зашкур'ю. У цябе даўно сала ідзець пы зашкурью, нада табе шукаць унім. Г л. Ж ы р ы к i т о ч а ц ь. Салома (мусар, смяццё) ў галаве, абраж. Пра адсутнасць развагі, розуму. Я сколька помню, дык у яго ўсігда салома ў гылаве. Калі мусыр у гылаве, толку ня йшчы тады. Як жа веріць еткыму ветріньніку, есьлі ў яго сьмяцьцё ў гылаве. Г л. М я к i н а ў галаве. Саломенная ўдава. Жанчына, якая часова не жыве з
Дадатковыя словы
зашкурю, зашкўрью, мўсыр, фрўктыліён
1 👁