Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
цябе бочку рыштантыў. Нышатыріўся як павук i сядзеў моўчкі, а Прося сыгнала ны яго сорык бочык рыштантыў, пёрла, што на рыт лезла. Ідзі, кылі хочыш, слухый яе ці сваріся зь ёю, іна ныгнала бочку рыштантыў i пышла. Ці іх пройміш, кылі сорык бочык рыштантыў нагоніш, так, толька ну душэ пыляхчэіць. Параўн. Б о ч к а р ы ш т а н т а ў. C агнём (ca свечкаю). Ніякімі сродкамі (не адшукаць, не знайсці). Як закінуць што куды, c агнём ні найдзіш. Схуваўся, што с агнём ні разыйшчыш. Айдзе ж тая брытва, хут ты яе ca сьвечкыю ішчы. Ca сьвечкыю ні найдзіш вілык, як згарелі. Параўн. Д н ём с а г н ём не н a й ц i ц ь. Сагнуўшы галаву. Пакорна, з адчуваннем вінаватасці. Слухыіць сагнуўшы гылаву, стыдна вочы пыдняць. Знаіць кошка, чыё сала ўкрала, пашоў сагнуўшы гылаву. Садзіцца вярхом (на плечы, шыю, горб, карак), неадабр. Пачынаць жыцъ за кошт іншага; падпарадкоўваць іншага сваёй волі, сваім інтарэсам. Сыдзяцца вярьхом на етыга зяця, ён ім зы тряпку служыць. Усім жа відна, што Аўдотка садзідца табе на плечы. Hi хачу я садзіцца к Пітраку на шыю, пакуля сіла трошку ёсьць, буду тут клыпыць. Самі ж відзіця, як сыдзяцца на горб, будуць пыгыняць, як захочуць. Анька ня ўмеіць даць атпору, аттаго i сыдзяцца ны карык, i езьдзіць будуць. Зак. Сесць вярхом (на плечы, шыю, горб, карак). Раз вярьхом селі, то ня жджы, каб самі пызлазілі. Горя ёй будзіць: тыкая мыльгва села на плечы. Яны табе селі на шыю, а ты й вязеш, як дура. Дужа ныхальный i бяссовісный, сядзіць к каму на горб, дык нялёгка спароць. Што ж ты пупусьціўся етык, што селі табе ны карык i ты вязеш. Узмацн.множн. Пасесць вярхом (на плечы, шыю, горб, карак). Паселі вярьхом i пікнуць ні даюць. Калі муўчаць будзіш, пысядуць на шыю i пывязеш. Пыддаўся i пыддаўся, паселі на горб i ні злазюць. Як ім ня стыдна, паселі к стырікам ны карык, a тых саміх карміць нада. Садзіцца за адзін (круглый) стол, кніжн. Выражаць гатоўнасць да прымірэння, прымірацца. Hi так то скора зыставіць іх садзіцца зы адзін стол. Садзіцісь-ка вы за круглый стол, дос дуцца. Зак. Сесць за адзін (круглый) стол. Ай, як яны селі зы адзін стол, міру ў іх ня будзіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 273  ▶