Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Сабе на ўме. Хітры, вытрыманы. Пятрок — тэй бясь хітрысьці, што думыіць, то й скажыць, а етый усігда сабе на ўме. Яны ўсюдых сабе на ўме, лішніга ні тріпануць. Сабірацца (збірадца) на тай свет. Быць безнадзейна слабым, хворым. Сілы німа, здароўя німа, асталыся толька сыбірацца на тэй сьвет. Hł гыварі ты, ішчэ рана зьбірацца на тэй сьвет, пажыць нада. Зак. Сабрацца на тэй свет. Сыбраўся Максім на тэй сьвет: i вочы зыпалі, i голые зьмяніўся. Сабраць вума (памяці), неадабр. Апусціцца да ўзроўню таго, хто ніжэйшы па жыццёваму вопыту, уз рост у, разумовых здолънасцях. Ат яго можна чаго хочыш ждаць, ён сыбярець вума i ны вічарінку з мальцымі пабежч. Во малютычка, у дваццыць гадоў сыбраў паміці дзяцей дражнщь. Г л. Р о з у м у на х а д з і ц ь. С аганьком. 3 захапленнем, з запалам. Во сяньня вы работыіця с ыганьком. Узяліся с ыганьком, ды скора астылі. Сагінаць (гнуць) у таган рог, рэдкаўж. Поўнасцю падпарадкоўваць. Яго доўга сыгіналі ў тыган рог, а ён i цярьпеў усё. Усіх іх гнуў у тыган рог, сколька жылі ўмесьці. Зак. Сагнуць у таган рог. Аттаго сагнулі ў тыган рог, што гылавы ны плічах ня ймеў. Гл. С а г і н а ць у дугу. Сагінаць (згінаць, гнуць) галаву. Выяўляць пакору, прызнаючы вінаватасць. Не, ні даждуцца, каб я пірід усякім чортым сыгінала гылаву. Ня дужа яны цяперя стануць зьгінаць гылаву сьвякровым. Ці ты ўсё яшчэ гнеш гылаву піріць Цімохым? Зак. Сагнуць галаву. Taкім вогірім хадзіў i етык скора сагнуў гылаву. Узмацн.множн. Пасагінаць (пазгінаць, пагнуць, пасагнуць) голавы (галовы). Чуствыюць сваю віну, пысыгіналі голывы. Не, ні такея яны, каб пызьгінаць галовы. Пызьгіналі голывы, ходзюць як цені якея. Я нізаштычка б ні паверіла, што яны могуць так нагнуць галовы. Вогірьства іхнія трошку ўнялося, пысагнулі голывы. Гл. С х і л я ц ь га ла в у. Сагінаць (згінаць, скручываць) у дугу (у тры пагібелі, у баранній (казіный) рог). Поўнасцю падпарадкоўваць. Як пычалі сыгінаць у дугу, ён відзіць — толку німа, ды ходу аттуля. Мяне ты ня думый i ні зьбірайся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даждўцца, тріпанўць, чўствыюць
2 👁
 ◀  / 273  ▶