Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Сабак не ксціць (не хрысціць), іран., рэдкаўж. Не ўступаць ні ў якія ўзаемаадносіны. Мне з Максімым сыбак ня ксьдіць, што. я муўчаць дылжна. Я ні сь кім зь імі сыбак ні хрясьці'ў раншы i ні сыбіраюся цяперя. Сабак ксціць (хрысціць). A ці зь Зьмітраковымі сыбак ксьціць? Нягож, я з вамі сыбак хрясьціла, я дужа дылжна вам. Гл. Ш ч а н ят не к с ц і ц ь. Сабак сцярэжч, асудж. Гультаяваць; займацца пустой, нікчэмнай справай. I тэй быў гультай, a етый усіх акаснуў: сьцярёг ба сыбак дзень прі дні i болыны нічога. Непаўн. Сабак пасцярэжч. Яно й відна, што тваё серца дужа прягніць сыбак пысьцярежч. Гл. П а с в і ць с а бак. Сабаку з'есць, гумар. Набыць вялікі вопыт. Ліксандpa на етым дзелі даўно сыбаку зьеў. Яны сыбаку зьелі ны каровых, а ты іх бяресься ўчыць. Тут ні аднаго сыбаку нада зьесць, пакуля да толку дойдзіш. Гл. З'есць з у б ы. Сабаччую шкуру надздваць, асудж. Паступаць бессаромна. Нечыга сыбаччыю шкуру ныдзіваць, рышшчытайся зь людзямі па-людзку. Зак. Сабаччую шкуру надзець. Сыбаччыю шкуру надзець нада, каб с такою кармлётыю глядзець плотнікым у вочы. Узмацн.-множн. Caбаччыя шкуры панадзяваць. Яны даўно сыбаччыя шкуры пыныдзівалі, совісьці ў іх ні на грош ні було й німа. Сабаччыя вочы (ачкі) купляць, груб., рэдкаўж. Paбіцца бессаромным, рабіць бессаромна. Hi купляй сыбаччыя вочы, чылавекым будзь. Можа айдзе й гаворюць сыбаччыя ачкі купляць, я ў нас ня чула. Зак. Сабаччыя вочы (ачкі) купіць. Яму сыбаччыя вочы купіць нядоўга, зы гарелычкыю куды хочыш пьібягіць. Ці ты сабе сыбаччыя ачкі купіў, ці што с табою стала? Гл. P а б ы я в о ч ы к у п л я ц ь; Ра б ы я а ч к і к у п л я ць. Сабаччыя вочы (ачкі) пазычаць, груб., рэдкаўж. Праяўляць бессаромнасць. I ты ўжо сыбаччыя вочы пызычаць надумыўся? Ксеньня Івану крічала: «Ці ні хадзіў ты сыбаччыя ачкі пызычаць?» Зак. Сабаччыя вочы (ачкі) пазычыць. ён такей: сяньня ні зыцягніш, a нызаўтря сыбаччыя вочы пазычыць i сам пыбягіць. Схадзі яшчэ i ты сыбаччыя ачкі пазыч. Гл. P а б ы я в о ч ы п а з ы чаць; Ра б ы я а ч к і п а з ы ч а ц ь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

акаснўў, зесць, хрясьціў
2 👁
 ◀  / 273  ▶