Рэзаць без нажа. Ставіць у безвыходнае становішча. Аднымі дурамі біз ныжа режуць, на вуліцу стыдна выйціць. Зак. Зарэзаць без нажа. Зарезыў, пряма біз ныжа зарезыў ты мяне i болыпы нічога. Біз ныжа ты мяне зарежыш, так дзелыўшы. Законч. Прырэзаць (дарэзаць) без нажа. Яны такея сталі акыянныя нейкія, біз ныжа прірежуць адною зьвягыю. Ня то пыспыгыдаюць, a дарежуць біз ныжа еткімі расходымі, гылышом астанісься, як стаіш, i большы нічога. Рэзаць вушы. Быць вельмі неприемным для слыху. Такея песьні любому режуць вушы. Табе дайжа яе голые режыць вушы, а ці даўно ты улігаў за ёю. Аднакр. Разануць вушы. Ета ўсім різанула вушы, што йна збалдзіла ні падумыўшы. Гл. В у х а рэ з а ц ь. Рэзаць на горкае яблыка, рэдкаўж. Бязлітасна лупцаваць. Сколька разоў резыў яго бацька на горькыя яблыка, а дзень-два пройдзіць — i ўзноў зы сваё, ні каіцца, нейкыя пряма уредства у яго ўелыся. Гл. З б і в а ць на г о р к а е я б л ы к а. Рэзаць па жывому. Вырашаць груба, неабдумана, у спешцы. Нада, падумыць, размысьліць, што i як палучыцца, а резыць пы жывому — ета ня дзела. Аднакр. Разануць па жывому. Різанеш пы жывому ні падумыўшы, а посьлі будзіш жалець: нашто так дзелыў. Рэзаць (сеч) па вачах. Моцна сарамаціць. Мішку ўсігда крепка резылі ў Добрым пы вычах, хвытала яму. Цётка ні сьцісьняіцца, так режыць пы вычах, што ўраз сьціхаюць. Аднакр. Разануць (краянуць, секануць) па вачах. Так різанула Каця яго пы вычах, што храбрысьць уміг айдзе толька дзелыся. Нада було крыянуць хырашэнька пы вычах, кылі ён усякыю совісьць пыціряў. Як сіканула пы вычах бульбыю летышнію, зумуруваўся.. Рэшата бобу. Лухта, бязглуздзіца. Ныгываріў решыта бобу, што ат яго путноя гіачуіш. Айт, рызгаворы етыя — решыта бобу. С абака здохнець, жарт.; цяп., пр. Пра нечаканае, надзвычайнае. Сыбака здохніць, калі яны рызагнуцца купіць ёй пріборы. Сыбака б здох, каб ты ды прымінуў вічарінку. з
Дадатковыя словы
нўў, палў, рызагнўц
2 👁