кай, я што думыю, то й скажу. Зак. Рот заткнуць. Думылі мне рот заткнуць, ды ні пулучылыся, як іх тая шмыгля дукувала. Множн. Раты пазатыкаць (пазаткнудь). Як пычалі прі іх гываріць пра тую пряміцу, мігым раты пызытыкалі. Яны ўсім гатовы раты пызытыкаць, самі б толька рызіваліся. Нам пызаткнуць раты вы ня думыйця, ні ўдасца. Гл. З а т ы к а ц ь го р л а. Рот не зачыняецца, неадабр.; ц я п np. Пра празмерную балбатлівасць. У Проські рот ні разу ні зычыняіцца ні ны мінуту, нійдзе ні пымаўчыць. Вун успомні-ка, ікая Машка была, у яе ўсё рот ні зычыняўся. Рот зачыняецца, цяп., np. A ці ў твае нявесткі рот калі зычыняіцца? Ня дужа рот зычыняўся у абеіх. Рот не зачыняць, нвадабр. Балбатаць, быць балбатлівым. Нійдзе рот ні зычыняіць, усё ўремя балбочыць як зывыдная. Кажыцца, як i сьпіць, рот ні зычыняіць. Роўным шчотам. 1. Зусім, абсалютна, дакладна. У етый мех лезіць роўным шчотым чатырі c пылавіныю пуды. Цімку роўным шчотым нічога ні значыць што хочыш утваріць. Я знаю пра ета роўным шчотым столька, сколька ты. 2. Усяго толькі. Ты роўным шчотым зы пыпірашку служыш, первый куды пашлюць. Рубаха-парань. Просты, бескарысны, кампанейскі чалавек. Зьмітрок быў рубаха-парінь, ён, бувала, у любой кымпаніі свой. Рубіць (сеч) з пляча. Гаварыць або прымаць рашэнні прама, адкрыта, не лічачыся ні з кім i не зважаючы ні на што. Антон ні на кога ні глядзеў, рубіў c пліча любому-кажныму, яму ўсе былі роўныя. Угарістый быў мушчына, усім пыдряд сек c пліча. Зак. Атрубіць (адсеч) з пляча. Атрубіла c пліча i стаіць: на во, ці смашна сымаму слухыць. Ен дужа ні пысьцісьняіцца i стыршыне ацьсякець c пліча. Аднакр. Рубануць (секануць) з пляча. Як рубанець c пліча, усе за голывы хвытаюцца. Hi падумыўшы сіканулі c пліча, ніхай ба ета пастройчына пыстыяла. Рукамі i нагамі. Усімі наяўнымі сродкамі (заступацца, абараняць). Рукамі i ныгамі yce зы яе сталі: ні дадзім Машку ў абіду. Чаго ж яшчэ Аксюта рукамі i ныгамі зы яе зуступаіцца
Дадатковыя словы
сіканўлі
10 👁