выйсця. Розуму ні прістаўлю, нашто ім було выдумывыць такоя. Hi пріставім розуму, хто вілёны мог узяць, мы іх толька піріпіліць сыбраліся. Розуму (розумам) трогацца. Вар'яцець, прам., перан.; паступаць безразважна, неабдумана. Увідзілі, што розумым трогыіцца, схвацілі скарей ды ў Мугулёў. Яй-богу, мушчына, ты розуму трогыісься, ці можна ж такоя прі дзіцях гываріць. Ня трогыйся розумым, ідзі двору, кылі ты ўсякыю лухту слухыіш. Зак. Розуму (розумам) тронуцца. У яе ж ны вычах сына зыстрялілі немцы, дык i розуму тронулыся. Ты ўжо саўсім розуму тронуўся, большы пры цябе нічога ні скажыш. Не ўжо, вы, відна, розумым тронуліся, кылі такоя вытвыряіця. Узмацн. Розуму (розумам) патрогацца. Кылі ўжо вы розуму ні патрогыіціся, ні знаю, што з вас будзіць з гарелкыю зь естыю. Hi хачу я пра тых радзімцыў i тулкуваць, яны саўсім розумым патрогыліся. Розуму шукаць (іскаць, пытаць, пытацца, спрашываць), неадабр. Высвятляць бясспрэчнае, відавочнае, безумоўнае. Надумыўся розуму іскаць сы сваёю сакою у дажджы, ці ў цябе ўремя ні було ныкасіць летым. Чаго ты розуму ішчыш як малінькій. Нечыга розуму пытаць, чаго ў мяне твае ціпляты будуць,— у зяця вун пыпытай. Ходзіць пы дзяреўні, розуму пытаіцца. Што ён цяперіцька розуму спрашывыіць, тэя грошы даўно рызыйшліся. Росць уніз, жарт. Старэць. Што мне пра дзевык слухыць, кылі я ўніз расту. Табе ішчэ рана росьць уніз. Росць у роде. Быць вельмі нясмачным. Што йта зы бліны, яны ў році растуць. Ета Максіма раз угышчалі бабкыю, гаворіць, я ем, а йна расьцець у році. Ем, а яно нычынаіць у році росьць. Ротам i носам. 3 празмернай спешкай, старанием. Хвыталі сена ротым i носым, каб як у капёшкі ськідыць. Ротым i носым бяріціся за бульбу, вот-вот марозы ударюць. Рот да вушэй. Пра выяуленне на твары выключнага задавалънення. Бягіць наўстречу, рот ду вушэй i ажно таіць. Во радысьці: рот ду вушэй, сіяіць увесь. Рот затыкаць, груб. Прымушаць маўчаць. Во, рот зытыкаць будзіць, зытыканьнік такей. Ты мне рот ні зыты
Дадатковыя словы
варяцець, надўмыўся
5 👁