Рукамі не дастаць, жарт., рэдкаўж. Не атрымацъ прамога доступу. Івана цяперя рукамі ні дыстаць, у зіцях у первыга вырацілы. Яго, брат, рукамі ні дыстаніш, ёк стаў шышка дый шышка. Рука набіта. Пра наяўнасць навыкаў, вопыту. Харошыя мысьцяры асаджывылі вокны, ого, як у іх рука набіта. Яму ні нада ні вурывінь, нічога, у яго крепка рука набіта. Г л. Н а б і в а ць руку. Рука не дрогнець (не задрыжыць), буд., пр. Пра рашучасць пры выкананні жорсткага ўчынку, прысуду. ё н жа быў тыкая злаўредзіна, што захочыць — зьдзелыіць i рука ня дрогніць. Я б такому гылаву аткруціў ба i рука б ня дрогнула. Хочыш, смылянець уноччы, у яго i рука ні зыдрыжыць. Рука дрогнець (задрыжыць), буд., пр. А па-твойму, у Мікілая ны такоя дзела рука б дрогнула? Німа, наверна, на сьвеці такея гадысьці, ны якую ў яго зыдрыжыць рука. Рука не паднімаецца (не падымаецца), цяп., пр. Пра стан нерашучасці пры неабходнасці выканання жорсткага ўчынку, прысуду. Як такога пырасёнка порціць, у мя~ не рука ні пыднімаіцца. Я знаю, што прідзіцца i бярёзкі сеч, дык жа рука ні пыдымаіцца. У нас ува ўсіх рука ні пыдымалыся ны сад. Рука паднімаецца (падымаецца). Як у цябе рука пыднімаіцца тваріць такоя? У яго на ўсё рука пыдымаіцца. Зак. Рука не паднімецца (не падымецца), буд., пр. Як ты ні ўвіряй, а ў мяне рука ні падніміцца ны чылавека,— ну любога. Пыстыялі мы, пыстыялі, ні ў кога рука ні пыднілася. Не ўжо, еткыю цёлычку резыць у мяне рука ні падыміцца, ні ўгыварівый дайжа. Рука паднімецца (падымецца), буд., пр. Ета зьверь, a ні чылавек: у каго ж ба рука пыднілася стріляць пу людзях. Ну ты во стой, ну як жа ў каго рука падыміцца што зьдзелыць. Рука ў руку (воб руку). Разам, у згодзе, пры поўным узаемаразуменні i ўзаемадзеянні. Раншы ў іх було тэй туды, тэй туды, a цяперь усё ўремя рука ў руку. Іх хлопцы ўсігда i ўсюдых былі рука воб руку. Нада дзействывыць рука воб руку. Рукі адказываюцца, рэдкаўж.; цяп., np. Пра поўную немагчымасць дзейнічаць. Ізьвесна, чаго ў цябе рукі атказыюцца, ны вічарінку пыра сыбірацца. У яго рукі
Дадатковыя словы
вўрывінь
5 👁