Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Тарадэйка (тырадэйка) ж. Жанчына, якая шпарка i невыразна гаворыць. Зывілася тырадэйка, паспробуй рызьбярі яе гывареньня. Тархануць (тырхануць), -ў, -еш; зак. Штурхануць. Пычаў чыпляцца, дык яго тырханулі, што атляцеў. Што ты хвастыісься i зыдаесься, сілач еткій, Аніс каб тырхануў адзін раз, ты б i русплутухаўся. Таўмора (таўморя) м. i ж. Нязграбны чалавек, няўмека. Таўморя ні пырядык нывядзець, a сыма грязьзю зуплувець. Таўморыцца (таўморіцца), -юся, -ісься; незак. Таўчыся, рабіць нязграбна. Удзьвюх таўморіліся i дзела ня відна. Таўпорыцца (таўпоріцца), -юся, -ісься; незак. Таўчыся, мясіцца, жыць у цеснаце. У яе на дну хатка, а мы ўмесьці таўпорімся. Тумкаць (тумкыць), -ю, -іш; незак. Разумець, разбірацца. Каб ты троху тумкыў, то ні пызычаў ба ім грошы. На што харошыя ня дужа тумкыюць, во дурату сытваріць — якую хочыш утворюць. Турман (турмын) м. i жабраж. Дурань, неразвіты чалавек. Турмын ты турмын, мы ж табе ясна скызалі: каровы зы Пірагоўскім логым. Уважыстый прым. Тактоўны, сціплы. Абоя хлапцы былі дужа уважыстыя. Угарыстый (угарістый) прым. Разухабісты. Угарістыя баба, іна табе i ныпяець, i ныскачыць, i любую кынпанію падзьдзержыць. Уедный прым. Настойлівы. Баб, баб, як села бабкыць,— во ўжо настырныя, во ўжо уедныя дзяўчонка. Узварот м. Вяртанне. Ніхай яму узвароту ня будзіць i мужуку такому. Унацкацца (уныцкыцца), -юся, -ісься; зак. Панадзіцца. Як унацкыўся хадзіць у Пірагова, днюваў там i нучуваў. Ухлынуць, адз. л. цяп. ч. не адзначан. Нечакана зайсці, увайсці натоўпам. Яны ка мне у хлыну лі як гром зь ясныга неба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мужукў, тырханўлі
1 👁
 ◀  / 273  ▶