Стаўбень м., груб. Лоб, галава; наогул чалавек. Стаўбень ёсьць, каб думыць. Нейкій стаўбень, ні туды зь ім ні сюды. Стахацца (стахыцца), -юся, -ісьоя; зак. Дамовіцца (звыч. на дрэнныя ўчынкі). Скора стахыюцца, атлёты як адзін. Вы б, можа, зь етым парнім стахыліся. Субожыцца, -уся, -ысься; зак. Сабрацца з цяжкасцю, пры адсутнасці сіл. Ніяк ні субожуся выбрыцца к сваім, даўно, даўно ні была. Сухоцце (сухоцьця) н., абраж. Худы. Чаго ты скліміш, сухоцьця маё? Сушчэп'е (сушчэп'я) н. Скляпенне (звыч. у печы). Каўшоўскій пячкур лоўка сушчэп'я кладзець. Счахаць (шчыхаць), -ю, -іш; незак. 1. Худнець, марнець. Пыліцэйскія зь ыемцым пріехылі, усё выгріблі, дужа тады шчыхалі ня еўшы, пы старцых хадзілі. 2. Астываць. Ня дужа шчыхаіць крупеня, яс хваціць нільзя. Нешта ні шчыхаіць выда, руку нільзя усунуць — гыряча, а тута ждаць некылі. Счахнуць (шчахнуць), -y, -іш; зак. 1. Схуднець, змарнець паступова. Усяго хвытаіць ды гырли, а ён так шчах. 2. Астыць. Баня шчахла, можна рызьдзівицца. Бульбу січас ні станоў, шчахніць трошку печ i пыставіш, іна ўвапреіць. Сыглічыць, -y,-ыш; зак. Змадаваць ігліцамі (гл.). Сыглічыў дзьвёрі, а тады пы пальцых абухым. Сыпка ж., адзінк. Шчопаць. Було пасоліна, а ты яшчэ сыпку дыбавіла. Сэндзіць (сэньдзіць), -дж-у, -іш; незак. Плявузгаць. Пра што вы сэньдзіця цэлый дзень? Сяўніца ж. Сеяльшчыца. Сяўніц у мяне хвытаіць, во пахырь ня дужа лоўкій. Тарабеніць (тырабеніць), -ю, -іш; незак. Балбатаць. Ці ныдаесьць табе хуць калі тырабеніць? — пёрла б i пёрла лухту ніпыцьсіваныю. Тарадэй (тырадэй) м. Той, хто шпарка i невыразна гаворыць. Пріехыў тырадэй i сёліта будзіць турлычыцца с Кузьмою
Дадатковыя словы
гырлй, рызьдзівйцца, сушчэпе, сушчэпя
5 👁