Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Раскабойнік (рыскабойнік) м. Балаўнік, гарэза. Іна пойдзіць у Каўшова тургуваць, a ён такей рыскабойнік, як кытанець na вуліцы. Распыліцца (рыспылідца), -юся, -ісься; зак. Разбушавацца. Як рыспылщца, думыіць, ён дужа грозін, a яго ніхто i прізнываць ня хочыць. Расчапаный (рышчапыный) прым. Расхістаны (y аправе, у гняздзе).. Лупатка саўсім рышч&пыныя, нада б хуць зыклінуваць. Расчысляць (рышчысьляць), -ю, -іш; незак. Меркаваць, разлічваць. Ён рышчысьляіць інычы, круцель етый. Ручанцы мн. Дванацдаць дзён пасля з'яўлення на свет (пра маладняк свойскай жывёлы). Пакуля ручанцы ні атойдуць, цялёнка ня режуць. Рэхва (рехва) ж. Металічная скрэпка ў вобадзе кола. Бяз рехвы вобыд дзіржацца ня будзіць. Рэчы (речы) мн. Мова, здольнасць гаварыць. #/c толька зывязьлі ў баню сь цгхым, i к вечыру рячэй ні стала. Самарушный (сымарушный) прым. Самаробны, caматканы. Ета сымарушныя пасьцыка, ткиныя ў чатырі ніты. Сапасацель (сыпысаціль) м. Прытворшчык, выдумшчык. Чаго талька ні тварілыся c сыпысаціля вашыга. Сівалезый прым., іран. Сівы. Нейкыя сівалезыя валосься руспускаіць, такіх ба кароў даіць. Сільма прысл. Сілаю. Сільма цябе цягнуць ніхто ні станіць, ня хочыш — ня йдзі. Сперцца (сьперцца), сапруся, сапресься; зак. Дамовіцца, згаварыцца. 3 вамі ні сапресься, ета я даўно знаю. Спірацца (сьпірацца), -юся, -ісься; незак. Дамаўляцца, згаворвацца. Што ты зь імі сьпіраісься, ні паслухылі яны i ні паслухыюць. Стакацца (стакыцца), -ы-юся, -ы-ісься; зак. Дамовіцца. Яны зы мінуту рыззнакоміліся, знакомых найшлі, стакыліся i бырышы п'юць. Статуй м. i ж., абраж. Дурань, тупіда. Стаіць статуй, ні звурухнецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўлення, пюць, сапрўся, сымарўшныя, ткйныя
0 👁
 ◀  / 273  ▶