Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
Прыюцішча (пріюцішча) н. Жыллё, прыют. Як немцыў прыгналі, адны гылавешкі былі, хто айдзе шукаў пріюцішча. Прыятчык (пріяччык) м., іран. Сябра, прыяцель. Пріяччык найшоўся, вазіця яго i пыдвазіця, езьдзіць дужа любіць. Пульгаць, -ю, -іш; незак. Шпурляць. Балыўнікі, што большы некуды, камлыжкымі пульгаюць адны ў адных. Пухва ж. Кісць, гронка (ягад). Ны рябіні пряма пухвы вісяць, падмёрзьлі, цяперь рябіна смашныя. Пыльнуць, -ў, -еш; зак. Сыпнуць пылам ці пылападобным рэчывам. С кулька пыльнула, аж бела кругом шайкі. Пыпліцца, -юся, -ісься; незак. Кешкацца, не рашацца дзейнічаць. Некылі пыпліцца, дождж находзіць. Чаго ён пыпліцца, гываріў ба тоя ці другоя. Пыпля м. i ж., іран. Маруда, няўмека. Пыпля нейкій, яго ні дажджэсься, пакуля зьбярецца. Пяшочыць, -у, -ыш; незак., жарт. Ісці пехатою. На чым ты пад'едзіш, прідзіцца пяшочыць, вёрст дзесіць будзіць. Равануць (рівануць), -ў, -еш; зак. Раўнуць. Пріслухыйсь-ка, усё дно як у том баку ріванула карова. Адна ў пустых вуглах ріванець-ріванець, дый реўць большы некуды. Радабоддзе (рідабодзьдзя) н. Рэдкія пасевы. Такоя рідабодзьдзя сярпом ні зыхваціш. Ражайный (рыжайный) прым. Буйны, прыгожы. Кыныстрат рыжайный быў мушчына, ряжка тая во, як нальтыя. Разак (різак) м.} перан. Вострая на язык, сварлівая гарачая асоба. Ета різак баба, зь ёю да трёх ні гыварі. Раздрахцець (рыздряхцець), -е-ю, -іш; зак. Распаўнець, растлусцець. Рыздряхцела ў хаці сядзеўшы, за Сёмкыю як зы камінныю гарою. Разівоніць (рызівоніць), -ю, -іш; незак. Траціць пільнасць. Hi рызівонь, глядзі, куды едзіш, ато калёсы ны пнях астануцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падедзіш, пыльнўла, пўхвы
0 👁
 ◀  / 273  ▶