Учынуць, -ў, еш; зак. Нечакана зайсці, увайсці. Пастой, січас учынець у хату, трілюдзься зь ёю. Ушчалепіцца, -пл-юся, -ісься; зак. Моцна ўчапіцца. Як я ны парог, малыя ўшчалепіцца, ступіць ні даець. Як толька Сьціпаніда ны парог, яны к ёй кумільгым, ушчалепюцца кругом, шагу ні даюць ступіць. Ушчапеніцца, -юся, -ісься; зак. Моцна ўчапіцца, абняць. Ушчапенілыся зы свайго дырагога, ніяк ні атарьвецца. Ушчапуліцца, -юся, -ісься; зак., жарт. Моцна ўчапіцца, абняць. Ушчапулілыся зы Пітрыки, дужа дорыг. Ca ўсіх бакоў за цётку ушчапуліліся, атырвацца ні маглі, іна ж адна іх, шчытай, узгудувала. Хліпцець, -ч-ў, -ші; незак. Прагнуць. Замеціў у яе ў кашолкі яблыкі, хліпціць лі яе. 3 бацькыю ўсігда хліпціць пабежч: ён то тоя купіць, то другая дасьць, а зы маткыю ня дужа гоніцца. Цяцюха ж. Ліхаманка. Чаго вас цяцюха калоціць, што тама случылыся? Чаплянуць (чыплянуць), -ў, -еш; закперан. Моцна, без жалю ўдарыць. Каб чыплянулі раз, ну другей ба раз перша падумыў, ці лезьць. Чыканіцца, -юся, -ісься; незак. Кешкацца, вазіцца. Kipeŭ доўга ні чыканіўся: хочыш ехыць — вот табе ны дарогу, сыбірайся i кытай. Шалахвост (шылахвост) м., іран. Хвалько, задавака. У твайго шылахвоста зыпасы нямерныя: ці ёсьць хуць рубашка зьмянщца. Шарнуць, -у, -іш; зак. Шпарка, імкліва пайсці. Ці ні ў Сялец ширнулі, яны туды даўно лыжы тачылі. Шкарэнда (шкаренда) м. i ж. Задзіра; упарты чалавек. Такей самый шкаренда, як бацька быў. Шмакадзяўка (шмыкыдзяўка) ж., неадабр. Жанчына, якая не заслугоўвае ніякай павагі. Як жа ты шмыкыдзяўкі такой паверіла, ці було ў яе праўды калі хуць на волыс. Шмыгля ж., рэдка м. Бестурботны, непаважаны, марны з выгляду чалавек, які многа, без патрэбы бегае
Дадатковыя словы
пітрыкй, ушчапўлілыся, чыплянўлі, шйрнулі
2 👁