Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
чысьцёха, хата выскрібіна, вымыта што сьцякельца. Сталы блішчаць што сьцёклышка. 2. жарт. Цвярозы. Піць ён учора зарёкся, відзіш, ідзець сяньня як сьцякло. Ага, як сьцякельца цьвярёзінькій едзіць, піряўчыла жонка. Сяньня явіўся як сьцёклушка, ні ў адном глазу. Пріпюў што сьцякло, я пряма зыдзівілыся. Абоя што сьцёклушка, хуць на выстыўку іх. Як (што) сцяна. 1. Вельмі (бледны). Я трошку посьлі зыйшла, іна сядзіць бледныя як сьціна. Пыбляднеў што сьціна, ня думыў так выкруціцца. 2. Зацята (маўчаць). Як сьціна муўчаў гылаву спусьціўшы. Змоўк як сьціна, нікому ні слова ні скызаў. I так i етык кылы яго: рыскажы, а ён муўчаў што сьціна. Як (што) сыр у масле качаецца, цяп., np. Пра прывольнае, бесклапотнае жыццё. Лісяёнык сколька жывець, як сыр у масьлі кычаіцца. Ты трі гады як сыр у масьлі кычаўся, нечыга нырікаць. Яны жывуць што сыр у масьлі кычаіцца. Як ( што) тапор. Пра поўнае няўменне плаваць. Плавыіць як тапор: буль, буль — i на дно. Прыг зь беріга i пашоў на дно як тапор, выцягывылі. Я плавыю што тапор, нісколька ня ўмею. Як (што) у апцеке. Вельмі дакладна. У цябе ўсё рыспрідзіліно як у апцекі. Міця требыіць, штоб яму пыдывалі як у апдекі. У вас усё пулучаіцца што ў апцекі. Як (што) у бога за пазухаю (за плячамі). Щха, спакойна, у поўнай бяспецы (жыць). Увесь свой век пражыў як у бога зы пазухыю, у яго волыс ні разу з гылавы ні ўпаў. Мыя жызьня ні тваёй вірста, ты жывеш як у бога зы плічамі. Устроіўся што ў бога зы пазухыю. Столька ўремя пражыць што ў бога зы плічамі ні кажныму вязець. Як (што) у бочку. 1. Вельмі многа (піць). П'ець як у бочку, як у яго трібухі выдзержывыюць. Што ў бочку жлукціць, айдзе ў ім толька дзяецца. 2. Вельмі моцна (,кашляць). Лёхкія пуцстудзіў, дяперя бухыіць як у бочку. У грудзях хріпіць І як у бочку бухі-бухі. Нейдзі прастуды пытхваціў, бухыіць што ў бочку. Як (што) у блздонную бочку. 1. Вельмі многа {піць). Айдзе ў ім толька вадзішча дзяецца, п'ець як у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўхыіць, глазў, жлўкціць, пець
0 👁
 ◀  / 273  ▶