бяздонныю бочку. Hi любіў ён гарелкі, — ён піў што ў бяздонныю бочку. 2. Бясследна (знікаць). Сколька чаго слалі i ўсё як у бяздонныю бочку ішло. Такім ні ныдаесься, ні ныпымыгаісься, у іх усё йдзедь як у бяздонныю бочку. Ідзець што ў бяздонныю бочку. Параўн. Б я зд о н н а я бочка. Як (што) у ваду апушчаный (спушчаный). Прыгнечаны, без настрою. Як папутылі ж жэрдзім, дык хадзіў як у ваду апушчыный. Пухмурнеў, стаіць як у ваду спушчыный. Вескій быў мяшочык i ні ўдалося спажыць, дык ходзіць што ў ваду апушчыный. Чаго ты сяньня што ў ваду спушчыный? Як (што) у ваду глядзеў. Нібы ведаў загадзя. Ну, ты, брат, як у ваду глядзеў, Сашка i праўда прібегла, ішчэ сонца було вісока. Во ўгыдала, дык угыдала, што ў ваду глядзела. Як (што) у ваду кануў. Пра незразумелае знікненне. Пашоў i як у ваду кануў, чацьвёртый час німа, а тут усяго ходу пуўчыса туды i нызад. Што ў ваду канулі етыя мушчыны, ці ня зьдзелылі яны айдзе пы чаркі. * Як (што) у гаршку (катле). Душна i спякотна. Дождж абізацільна сыбярецца, варіць як у гаршку. Духацішча ні прыдыхнуць, як у катле варіць c самыга раньня. Віцярок ні прынімаіць, дык тута у зацішы варіць што ў гаршку. Два дні грыза сыбіралыся, варіла што ў катле. Як (што) угарэлая кошка. Бяссэнсава (бегаць). Сьпірва ні падумыіць, a тады носіцца як угарелыя кошка. Каб ты меншы бегыў што ўгарелыя кошка, тады б i толк большый быў. Як (што) угарэлыід Шпарка, беспарадкава (бегаць). Ня лётый як угарелый, раншы рызьбяріся, айдзе ты клаў. I с хаты, i ў хату, пы.двару нечыга бегылі што ўгарелыя, ні знаю, што ў іх тама случылыся. Як (што) у гробе (грабу). Да жудасці (ціха). Цімныта хуць вока выкылі i ціха як у гробі, я дык ба пыбыялыся такою парою іціць. На хутырі жылі як у грабу, ні жывэя душы айдзе, нікога ні було. Цішына што ў грабу, каб хуць адзін звук пачуў
Дадатковыя словы
апўшчыный, гаршкў, папўтылі, прыдыхнўць
1 👁