Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
пэй к цесту, ні ў век ні атвяжысься. Што сьляпый к цесту i етый кыржавый прівізаўся. Як (што) смерць. Вельмі (бледны). Ускачыла ў хату бледныя як сьмерць, у мяне i серца апала. Збляднеў як смерць, чуць толька дышыць. Абея сталі бледныя што сьмерць. Як (што) снег на галаву. Нечакана (з'явіцца). К ей госьці адзін за дным як сьнег ны гылаву. Сыплюцца заботы як сьнег ны гылаву. Зваліліся дзеці што сьнег ны гылаву, ніхай пабудуць, ну й забот зь імі німала. Як (што) сноп. Адразу (падаць, класціся). Ну круюшок стаў ны лаўкі i брязь як сноп ны зямлю. Як сноп пук у адзежы i сьпіць. Зываліўся што сноп i сьпіць, дужа выбігыўся. Як (што) сонная муха, нейдабр. Паеольна., вяла. Шаволісься як сонныя муха, рухавей нада быць. Хадзілі што сонныя мухі пы двару, сяньня ім ні ды работы. Як (што) сонная цяцера, абраж. Паеольна, вяла. Як сонныя цяцеря чуць дзьвігыіцца. Пашоў што сонныя цяцеря, ні работнік, а тряпка. Параўн. С о н н а я ця цера. Як (што) спічка. 1. Шпарка (гарэць). Лучынка пых i німа, зы пыўмінуты згарела як сьпічка. 2. Вельмі (запальчивы). Слова ні так скажыш, січас як сьпічка зыгаріцца. Слова ні пы яго скызала, успыхнуў што сьпічка. 3. Тонкі, худы. Устрецілі мы Надзьку, ішла з мужуком некуды, ён тонкій як сьпічка. На рост нічога, ну толька тонкій што сьпічка. Як (што) стропаный. Спакойна, пакорна. Ты ў мяне пойдзіш як стрёпыный, кылі пугу ў рукі вазьму. У Ціхона будзіць як стрёпыный, тзи ня любіць доўга упрашывыць. Мяне паслухыіць, пойдзіць што стрёпыный. Як (што) струк. Зусім (худы, сухі). I яды хвытаіць, i худэй як струк. Выцігнуўся як струк, бацька мыладым такёй быў. Даўно яго ня відзіў, пачшчоглывытый нейкій стаў што струк. Як (што) сцякло (сцякельца, сцёклышка). 1. Вельмі чиста, чисты. Выскрібла мост, як сьцякло чысьцінькій. Грязі ня любіць, у яе хаці усё як сьцякельца блішчыць. Усё вымыта, вычышчына што сьцякло. Дужа быльшая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіцца, пўгу, тзй
3 👁
 ◀  / 273  ▶