Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
шы знаю, што іх будзіць як рудых мышэй. Як рыжых мышэй ныпаўзець сюды, толька пішчаць дзень. Іх тама што мышэй сыбралыся. Што рудых мышэй спаўзлося, ні прабіцца. Куды іх гоніць тучыю што рыжых мышэй. Як (што) [рудых (рыжых, рэзаных, нялупленых, лупленых)] сабак, груб. Вельмі многа. 1х там як сыбак ныгната. Ого було сколька, як рудых сыбак. Як рыжых сыбак пысыбралыся са ўсіх бакоў родзічыў. Пыдзікуйсь-ка, радні атаўсюля прішло як резыных сыбак. Як нялупліных сыбак гурьба сойдзіцца, усё свае дзялы апсуждаюць. Куды іх нясець тубуном як лупліных сыбак? У цябе знакомых што сыбак. Хто мятнейшый туды ня пойдзіць, іх адных зьбеглыся што рудых сыбак. Што рыжых сыбак нываліцца ў хату, частуй. Я знаю, у хату іх ныбярецца што резыных сыбак, трахтуйціся. Куды мне дзівацца, кылі іх што нялупліных сыбак. У цябе жыніхоў було што лупліных сыбак, толька іх во, відзіш, пулупілі i ты адна асталыся. Як (што) рыба. Зацята (маўчаць). Доўга муўчала яму як рыба, а тады пірістала муўчаць. Як прішла Каця, ён сьціх i што рыба муўчаў увесь вечыр. Як (што) рыба (рыбка) ў вадзе. Свабодна, вольна (адчуваць сябе). Вукулёнык чуствывыў сябе тады як рыба ў вадзе. А што ім атходзіць, жывуць як рыбка ў вадзе. Твае швагрі жывуць што рыба ў вадзе. Рыскашуюцца што рыбка ў вадзе, усяго ўсякыга у іх гукым. Як (што) рэзаный. Колькі моцы, сілы (крычаць). Былаўнэя дзеці, носюцца, езьдзюць адзін на дном, а тады справюць гвалт, крічаць як резыныя. Чую, крічыць што резыный, падбег — а ён у дзірьку ўшчаміўся i ня вылізіць, — выцягывыў. Як (што) сабака ат мух. Усяляк (ухіляцца). Як сыбака ат мух хуваіцца, каб зьдзелыць што-небудзь ні зыставілі. Кычаіцца ў хыладку, што сыбака ат мух схуваўся. Хлынкыіць, туляіцца што сыбака ат мух, ні к чаму ні прітуркыіш. Як (што) сабака з хвастом, неадабр. Без патрэбы (умешвацца). Улезла зь ізыком як сыбака с хвастом, яе толька ня чулі тута. Hi патторкывыйся зь ізыком што сыбака с хвастом, абойдзіцца бісь цябе. Як (што) сабака на сене. Пра таго, хто сам не кары16. Г. Ф. Ю р ч а н к а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гўкым, кўйсь-ка, нялўпліных, прітўркыіш, рыскашў, частўй, чўствывыў
0 👁
 ◀  / 273  ▶