Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
стаецца i іншым не дазваляе. Етый у любом дзелі як сыбака на сені: сам ні гам i другому ні дам. Ня будзь як сыбака на сені, дай, раз чылавеку нада. Зыўладзеў што сыбака на сені: сымаму ні нада i нікому ні дам. Як (што) сабака палку. Ніколькі (не любіць). Работу яны абея любюць як сыбака палку, ім каб выліжыцца ды пытріпадда. Твае саветы ўсе любюць што сыбака палку, саветывыньнік найшоўся. Як (што) сабаку пятая нага. Зусім, абсалютна (не патрэбны). Табе нада ета пыкарёжыстыя палена як сыбаку пятыя ныга. Як сыбаку пятыя ныга нада ім тваё тряхольля. Мне ваш Кындрацёнык нада што сыбаку пятыя ныга. Як (што) сабаку пятля. Зусім, абсалютна (не патрэбны). Як сыбаку пітля нада ім быў тэй асіньнічык, рос i ніхай бы рос, дык злаўредзіны еткія. Мне твае жыніхі што сыбаку пітля, мне каб скарей на печ ускацщца. Як (што) сабаку хвост, рэдкаўж. Зусім, абсалютна (не патрэбны). Вам нада былі тэя кукурузіны як сыбаку хвост, цяперя толька ніпріятнысьці ў суседстві. Грішка нам тут нада што сыбаку хвост. Як (што) с агня. Пра неадкладную гатоўнасць да любога дзеяння. Скажы ні пы яго, січас жых i ўспыхнуў, а біцца як с ыгня. Ну любоя дзела як с ыгня: пашлі?— пашлі, гатоў. Вы ўсякыю пятлю гатоў што с ыгня, толька кіўні. Як (што) сальный чарапок, іран. Пра бурклівага. Нявестка нечым ні дыгадзіла, дык рузбурчэўся як сальный чыряпок. Што сальный чыряпок зубубнеў, нашто пры яго сына етык гаворюдь. Як (што) сапожнік. Моцна (п'яны). Увесь месіц кажный дзень быў п'яный як сапожнік. Ішлі ад свата п'яныя як сапожнікі. Кажыдда ж, дужа ня п'едь, а ўчора валокся што сапожнік. Як (што) сарока на калу. У нязручным стане. Сядзіць як сарока ны калу, глядзі, уніз носым дзёўоніцца. Узмасьціўся як сарока ны калу, во як гнітанедца нызад. Як (што) свінне рогі. Зусім (не падыходзіць). Табе дзеўкіны уборы ідуць ікраз так, як сьвіньне рогі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзёўбніцца, калў, кукурўзіны, педь, пяны, пяный, пяныя, сымамў
0 👁
 ◀  / 273  ▶