Як (што) прыкутый (прыкованый, прыкаваный). Нерухома (стаяць). Доўга стыяў як прікутый пат пунію, здаліку ўсё пыглідаў пыц Старыя Сяло. Прівылакецца i будзіць стыяць як пріковыный, зь места ня зьдзьвініцца. Ныдыядлый i пастылый быў старэй, бувала, стаіць як прікуваный i глядзіць, каб лішнію ськібку хто ні атрезыў. Сядзіць што прікутый i ня юкніць. Што пріковыный у той Лешчынкі, кажыцца, ні вылазіў ба, днюваў i нучуваў. Чаго вы там а што прікуваныя тырчыцё? Як (што) пугаю (пужкаю) па вадзе. Безвынікова. Што ты яму скажыш — ета як пугыю пы вадзе, яму нада скызаць, а наверьх прістукнуць. Мае словы як пужкыю пы вадзе, я скызала, а ён паслухыў i забыў. Такую харошыю сымарушныю скацірсьць згамзілі, а скызала — што пугыю пы вадзе. Словы ім што пужкыю пы вадзе, каб дрючок узяў, паслухылі б. Як (што) п'яный к зеркалу. Неадчэпна (прыстаць). Прічапіўся к етыму лахмоцьцю як п'яный г зеркылу, нашто яно табе здалося. Прістаніць як п'яный г зеркылу, ні аччапщца. Прістаніць што п'яный г зеркылу, паспробый атвяжыся. Як (што) раз плюнуць. Проста (зрабіць). Яму што хочыш ацстрыпалщь як раз плюнуць. Луччы ты яго абыйдзі зы пяць вёрст i ні зьвязывыйся, яму любую чуш прідумыць што раз плюнуць. Г л. Р а з п л юн у ц ь. Як (што) раз хлеба ўкусіць. Абавязкова, вельмі. Мне як раз хлеба ўкусіць нада ў скрысеньня ў горыд. Г заўтріму нам піла нада як раз хлеба ўкусіць, глядзі ж, глядзі прінясі. Што раз хлеба ўкусіць нада зьезьдзіць у Каскова, сістра зыждалыся. Як (што) рудая (рыжая) мыш. 1. Щха (сядзець). Сядзеў ба ўжо як рудыя мыш, дык не, i ён сюда лезіць. Зашыўся ў вугыл i сядзіць як рыжыя мыш. Толька гляну, будзіць сядзець што рудыя мыш. Сядзі што рыжыя мыш, каб духу твайго ня чутна було. 2. Надакучліва (паводзіць сябе). Поўзыіць усюдых як рудыя мыш, нійдзе ні пысядзіць. Лезіць i лезіць як рыжыя мыш, куды б яму саўсім ні нада лезьць. Верціцца пыд ныгамі што рудыя мыш. Пішчыць i пішчыць што рыжыя мыш. Як (што) [рудых (рыжых)] мышэй, неадабр. Вельмі многа. Зьбеглыся іх туды кучыю як мышэй. Я i ня йшоў
Дадатковыя словы
кўчыю, прікўтый, прістўкнуць, пяный, пўгыю, пўжкыю, пўнію, рўдыя, сымарўшныю
0 👁