Раўняць з зямлёю. Руйнаваць, поўнасцю разбураць. Каго ты, каго зьбіраісься рыўняць зь зямлёю, хто табе етык у пячонкі ўеўея? Зак. Зраўняць з зямлёю. Сколька дзірявень толька во ў акругі зруўнялі немцы зь зямлёю, як ацступалі, ня кінулі ні кыла ні двыра. Узмацн. Пазраўняць з зямлёю. Айдзе дужа бальшыя баі былі, тама многія дзяреўні зь зямлёю пузруўнялі. Працягл.-фінальн. Нараўняць з зямлёю. Нуруўняіш ты зь зямлёю i з вадою нуруўняіні, руўняльнік еткій найшоўся. Рашацца (арашацца) жызні. Гінуць. Быў-быў, a цяперь саўсім зывяршыў: п'ець, г другім бегыіць, у дваре ні начуіць, ёй стала хуць жызьні рішайся. Hy, жызьні ўжо арішацца ат такога чылавека я б ні стала. Зак. Paшыцца (арашыцца) жызні. Ты б i хацеў, каб я жызьні рішылыся. 3 вамі год пажыць, дык аршіысься жызьні. Узмацн. Парашацца жызні. Ну плоха було, канешня, трудна, дык ці нам жа жызьні пырішацца нада було. Рашаць (арашаць) жызні. Забіваць, знішчаць (чалавека). Жызьні рішаць такіх нелюдзіў нада, ці можна ім гіы зямле хадзіць. Ну на, мяне арішай жызьні, храбрец,— што, каленкі зытрясыпся. Зак. Рашыць (арашыць) жызні. Ці ні зьбіраісься ты кума жызьні рішыць? Во, ён apiшыць жызьні, так, ізыком трепліцца. Узмацн. Парашаць жызні. Сколька кругом нас пырішалі хвашысты жызьні, во мідзькыўскіх хлопцыў, у Шумянічых, зы Вяхрою. Працягл.-фінальн. Нарашаць жызні. Hy-y, іна, ты знаіш, сколька нырішала жызьні, ці ня чэцьвіра ўжо біз галоў ходзюць. Рваць духі. 1. Вельмі надакучаць, назаляць. Як дзень ныстаніць, так i рвуць духі, спакою німа нісколька. 2. груб. Моцна крычаць. Чаго ён тама духі рьвець, хто яму што ні ўладзіў? Зак. Парваць духі. 1. Нягож ні пырвалі духі, усё i крічаць, i гылыгыляць, ажно ў гылаве тряшчыць ат іхныга кріку. 2. Глядзі, духі парьвець, рысьсядзіцца ад гьірланьня ац свайго. Узмацн. Нарваць духі. 1. Як нарьвець духі дзіцёнык, так хочыцца худзь ба ны мінутку прілежч. 2. У дзяреўні нырвалі духі, а тады ішчэ ў бірізьняку дыбавілі. Робры (косці) часаць. Лупцаваць дзягаю, дубцом. Я сы сваімі дужа ні нянчылыся, рёбры чысала. Сколька табе чысалі косьці, большы ныўряд каму ці пупыдала
Дадатковыя словы
акрўгі, бірізьнякў, пець
5 👁