рыссыпаўся чортым, усё быяўся, што ны яго атнясуць пабітыя капёшкі. Вот табе на, што пулучылі, нырыссыпаліся дробным бесым. I натрёсься, i мелкім бесым нырыссыпаўся, хваціць зь яго. Браточкывы нырыссыпаліся дробным чортым лі стыршыніхі i ўсё ныпрасна. Hy й што, кылі ён нырыссыпаўся мелкім чортым, ета ж ні пымагло. Рассыпаць крупы, гумар., рэдкаўж. Сварыцца. Нашто нам рыссыпаць крупы, у нас усігда мірна i діха. Зак. Рассыпаць крупы. Нешта вы рассыпылі крупы, што-то яно ні ладзіцца у вашый жызьні нісколька. Растапырываць (тапырыць) губы (грыбы), неадабр. Моцна крыўдзіцца. Што ні ў лад, чаго рыстапырііш губы? Увесь вечыр учора рыстапырівыў грібы. Ты ўмеіш тапыріць губы, цябе ўчыць ні нада. Hi так ёй нешта скызалі, тапыріць грібы. Зак. Растапырыць губы (грыбы). Я скызала, каб скот глядзеў як нада, а ён губы рыстапыріў. Рыстапыріла грібы i на сьвет ні глядзіць, такеято абіды. Узмацн.-множн. Парастапырываць (парастапырыць) губы (грыбы). Пырыстапырівылі губы, што куды там пытхадзіць. А мне дужа важна, кылі вы грібы пырыстапырівылі. Як губы пырыстапырюць, тады зь імі толку ні знайдзіш. Я ўжо чуствыю, што січас пырыстапырюць грібы. Растрасаць жыр (сала), гумар. Худнець. Некуды ўжо большы жырнець, некуды, кыўнярі ня сходзюцца, нада рыстрісаць жыр. Рыстрісай-ка сала, ато сь цябе яго хуць крой. Зак. Растрэсць жыр (сала). Ніхай пакідыіцца троху ў бакі, дык рыстрясець жыр. Рыстрісла сала, пышчыгульнела, ато была заседзілыся. Узмацн. Парастрасаць (парастрэсць) жыр (сала). Ага, пырістрісалі жыр, хуць ну людзей пахожы сталі. Айдзе яны пырістрісаюць сала, вылежыюцца дзень прі дні. Нешта ня дужа пырыстрясьлі жыр, паехылі як сьлімяньнё i вярнуліся такея. За лета с касою ды c тыпаром троху пырыстрясьлі сала. Расхлёбывацца ў кашы. Разбірацца ў вельмі ск.іаданай i заблытанай справе. Каторый дзень рівізія сядзіць, у іхній кашы расхлёбывыіцца. Яны надзелылі, а вы цяперя расхлёбывыйціся ў кашы. Зак. Расхлябацца ў кашы. Hi знаю, ці рысхлібаіцца хто ў той кашы калі-небудзь. Гл. К а ш у ра с х л ё б ы в а ц ь
Дадатковыя словы
атнясўць
5 👁