Як (што) мыльный пузыр. 3 поўным выкрыццём сутнасці (лопнуць). Доўга зыдываўся, даны-меры сабе ні знаў, а тут лопнуў як мыльный пузырь. Доўга ён ні пынычальствыідь, лопнідь што мыльный пузырь сы сваім зыдываньнім. Параун. М ы л ь н ы й пузыр. Як (што) мыш на крупы. 1. 3 прагнасцю. Пыглідаіць як мыш на крупы, ласый дужа ны прісмакі. Пыглядзеў іх пріхвосьнік ну булухан як мыш на крупы. Што мыш на крупы глянула ета быкса на лентычкі. 2. Капризна. Нешта ён сяньня надуўся як мыш на крупы. Чаго ты дмесься што мыш на крупы? Як (што) мыш пад венікам. Ціха, спалохана (сядзець). Мінуліся прістывы, сядзіць як мыш i ні шылахнецца. Зашыўся i сядзеў увесь дзень як мыш пад венікым, запомніў вывылычку. Я толька гляну, дык сядзіць ета накрутка што мыш. Сколька Пятрок быў тут, яны сядзелі што мыш пад венікым, помнілі яго загрозы. Як (што) мыш праглыціўшы (з'еўшы). 3 адчуваннем агіды. Чаго ты стаіш як мыш прыглыдіўшы, табе ж праўду скызалі. Пашоў як мыш зьеўшы, думыў, нянчыцца усігда зь ім будуць. Скрівіўся што мыш прыглыціўшы, спрывідлова ж гаворюць: чорт праўды ня любіць. Глядзіць што мыш зьеўшы, ніпріятна слухыць такоя, тваріць лехчы було. Параун. Як му х у праг л ы д i ў. Як (што) мыш у норке (нарэ, норы, норыне). Щха, затоена (сядзець). Сідзядь як мышы ў норкі, дайжа ня дышуць. Штоб сядзеў мне як мыш у наре, каб я дайжа твайго духу ня чуў. Сядзь як мыш у норі i сядзі. Зытаіўся як мыш у норіні, ныгнаў ты ны яго страху. С учырашніга дня сядзіць што мыш у норкі. Цяперя ён у мяне будзіць што мыш у наре. Будзіш ты сядзедь што мыш у норіні. Як (што) мяліца, неадабр. Непаваротлівы. Увы ўсякім дзелі як мяліца, худь варочый яго. Саўсім стаў што мяліца. Як (што) мялле, неадабр. Нерашучы, няўмелы. Усігда як мяльля: ні рыспытаіць, ні ўвызнаіць, ні даб'ецца. ён жа што мяльля, куды яго пашлеш. Як (што) мятла (мяцёлка). Энергічны, імклівы
Дадатковыя словы
дабецца, дўху, зеўшы, крўпы, мінўліся
0 👁