Слова за слова. Устойлівыя словазлучэнні ў гаворцы Мсціслаўшчыны (1977). Г. Ф. Юрчанка

 ◀  / 273  ▶ 
біць, выканаць). Міхей калі прікажыдь, як мілінькій пойдзіш, тэй доўга ня любіць гываріць. Мяне як мілый паслухыіць, ета цябе вы ўніманія ні бярець. Дам ныгыняй, дык другей раз паслухыіць што мілінькій. Я каб скызаў, пашоў ба што мілый, Як (што) мітульга. Шпарка, імкліва. Дужа прыцыўн.ая баба, мітаідца дзень як мітульга, i печ вытыпіць, i дзяцей упыряччыдь, i скот дагледзіць, i ў калхоз раншы ўсіх пысьпіваіць. Hi насіся што мітульга, аддыхні троху. Як (што) мокрая курыца. Нязграбна. Што ты рукі развесіў як мокрыя куріца, пірідзівайся скарей. Стаіць што мокрыя куріца, вычамі лупыіць—ня пойміць, ш чаго сьмяюцца. Як (што) мокрая мыш. Недарэчна (выглядаць). Пріцягнуўся пат поўныч, як мокрыя мыш быў, яны там зыпялёхыліся у тых кустах. Неік стаў бязьлюдзьдзя што мокрыя мыш, саўсім ні знаю, куды c табою. Як (што) муха на сцякле, іран. Празмерна (капрызіць, вычвараць). Выламывыіцца як муха ны сьцякле, на чорта пахожа. Зыдывалыся ўсігда што муха ны сьцякле, пряма ні знала, куды дзіваць зыдач. Як (што) мухі на мёд, іран. Ахвотна (ляцець). Дужа ахочыя ну чужошку, тут яны льнуць як мухі на мёд. Ніхай толька пачуюць, айдзе зыпахла чаркыю, ня ўпусьдюць, што мухі на мёд цэлюцца туды. Як (што) мухі на падлу, груб. Ахвотна (ляцець). Чаго вы ны сіроччыя нываліліся як мухі ны падлу, хуць што пры вас гываріць, кылі совісьдь у вас i ні нучувала. Пызьліцяцца што мухі ны падлу, толька ўзнаюць, яны такея. Як (што) муху праглыціў (праглыдіўшы). Пра кіслы выгляд. Чаго ты глядзіш як муху прыглыціў, пышла — ніхай ідзедь, другую найдзіш. Мішка ходзіць як муху прыглыціўшы: нехта нешта пра Вульку тріпануў. Устаў i пашоў што муху прыглыціўшы. Як (што) мыла з'еўшы. Разгублена. Нечыга стыяў як мыла зьеўшы, пыглідаў пыд Аніськіных. Сьпірва пычынаіць ух я, самый первый гірой, а як асодзюць, тады глядзіць як мыла зьеўшы. Другей раз пашоў што мыла зьеўшы, мы ўмеім атвучадь ад дурікыў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дўрікыў, зеўшы, лўпыіць—ня, пріцягнўўся, тріпанўў, чужбшку, ўпўсьдюць
1 👁
 ◀  / 273  ▶