Як (што) вока ў ілбе (зяніцу вока). Пільна (берагчы). Такую мулюпахтычку бірягі як вока ў ілбе, куды хочыш зыпаўзець. Як зяніцу вока бярёг вурывінь, а ён брязь i разьбіўся. Біряглі яго што вока ў ілбе. Пріказывыў, каб біряглі сьвердзіл што зяніцу вока, дык ныбіряглі: згыркылі нейдзі. Гл. Я к в о к а. Як ( што) воран над кроўю. 3 прагнасцю. Чаго ты стаіш тут як ворын нат кроўю, пыжывіцца табе ня прідзіцда. Доўга вісеў над імі як ворын нат кроўю. Круціцца кругом што ворын нат кроўю. Як (што) воўк трусіка. Проста, легка, звычайна. Лап яго як воўк трусіка: куды нупруўляісься? Нічога ні гывыря што воўк трусіка цап i дзяржыць. Як (што) вярста. Празмерна (высокі). Нейкій хадзіў зь ёю длінный-длінный як вірста. Што вісокій хырашо, ну ўжо калі як вірста, ня дужа красіва. Помніш, нейкій Паўлюк хадзіў што вірста. Як (што) галавешка (галаўня). 1. У стане, небяспечным для жыцця (ляжаць). Каторыя ўремя ляжыць як гылавешка, ня йдзець ны пыпраўку. Як гылыўня кычаіцца, на ногі пасьці ні становіцца i рукою толька адною чуць дзьвігыіць. Усю зіму ліжала што гылавешка. Зьлёг што гылыўня, ныўряд ці падыміцца. 2. Дарэшты (змарнавацца, схуднець). Ад горя шчарнела як гылавешка, як пулучыла ізьвяшчэньня ны днаго сына, a ўсьлед ну другога. Стаў чорный, страшный як гылыўня, во што хвароба дзелыіць ш чылавекым. I высых на шчэпку, i стусьмеў што гылавешка. Дужа па ём гарюіць, зьдзелылыся што гылыўня. Як (што) гарох пры дароге. 1. Ненадзейна, безабаронна (жыць). У цябе i біда — ні біда, a мыя жызьня — як гарох прі дарогі. Жывець што гарох прі дарогі: хто ня йдзець, тэй скубанець. Я к (што) горкая рэдзька. 1. Невыносна (дакучаць). Ныдаела мне твыя быгыўня як горькыя редзька, зь яе ўсё нешта сыпліцца i сыпліцца. Яго рызгаворы што горькыя редзька. 2. Зусім (без патрэбы). Нада табе етыя достычкі як горькыя редзька. Мне ён нада што горькыя редзька, бізь яго ёсьць каму гылаву дуріць. Як (што) граблі. Без руху, без дзеяння. Рукі як
Дадатковыя словы
вўрывінь, трўсіка
0 👁