граблі, узяць нічога ня можыць. Сядзіць, зыкалеў, пальцы што граблі сталі. Як (што) гранкі, толькі мн. Бездапаможна. Мыльгва, што яны ішчэ пынімаюць, сідзяць ны палу як гранкі i глідзяць. Вочы вылупілі што гранкі, нічога ні пынімаюць. Як (што) гром з яснага неба. Нечакана, неспадзявана. Яму твой пріезд будзіць як гром зь ясныга неба. Яго ніхто ні ждаў i ня думыў, што ён сюды зьбіраіцца, a ён коціць што гром зь ясныга неба, во Анька надзівіцца. Як (што) [гусіный] пуп. Моцна (пасінець). Пысінеў як пуп, стаіць i калоціцца. Чаго ты ні пытпрянісься цяплей, пысінеў як гусіный пуп. Стаіць сіній што пуп ну буішчы у адной рубацёнкі i штанёнкых. Сьсінеіць што гусіный пуп, чуць губамі шавеліць, a ў хату ні загоніш. Як (што) дуда. Высокі, няўклюдны. Вырыс як дуда i ні за што ўзяцца ня ўмеіць. Што дуда ходзіць, нійдзе прітульля ні найдзіць. Як ( што) дурань з пісанаю торбаю. Бяссэнсава, удзяляючы ўеагу неістотнаму. Чаго ты носісься зь естым тряп'ём як д.урінь сь шсыныю торбыю, кінь дый ніхай ляжыць. Носюцца зь ім як дурінь сь пісыныю торбыю, дужа ўжо зяць пу душэ. Пупадзець якую-небудзь мелыч i носіцца што дурінь сь пісыныю торбыю. Як (што) дурань на памінках (вяселлі), неадабр. Звыш меры, патрэбы (есці). Ныбраўся як дурінь ны памінкых, хуць ремінь рысьпірязывый. Нійдзе ні прапусьціць, напхнецца як дурінь ны вясельлі. Ныжраўся што дурінь ны памінкых. Прець што дурінь ны вясельлі i ніяк ня сыт. Як (што) [дурное] заткала, груб. Не да месца, без патрэбы. Усюдых пыдаткнецца сы сваім ізыком як заткыла, нійдзе бізь яго ні абойдзіцца. Улезла як дурноя заткыла, нехта яе дужа прасіў. Торьк што заткыла свой язык, нада ён. Пыра б ужо як прісесца, дык лезіць што дурноя заткыла. Як (што) заваднэй (завадный, заведзеный). У бесперапынным руху, размовах. Носіцца як зываднэй увесь дзень, мінуты ні пірідыхнець. Адзін астаніцца, дык як 15. Г. Ф. Юрчанка
Дадатковыя словы
дўрінь, прітўльля, тряпём
0 👁